Гомельскі грамадзкі актывіст Уладзімер Няпомняшчых зьвярнуўся з заявай у аддзел ЗАГС Чыгуначнага раёну Гомеля з просьбай перанесьці ягоны дзень народзінаў на адзін дзень назад — з 1 верасьня 1952 году на 31 жніўня таго ж году.
Прычыну пераносу спадар Няпомняшчых пазначыў так: «Вельмі хачу адзначаць свой дзень народзінаў у адзін і той жа дзень з Колем Лукашэнкам і ягоным татам Аляксандрам Рыгоравічам. Якое гэта будзе для мяне шчасьце ўсьведамляць, што я таксама нарадзіўся 31 жніўня».
Актывіст піша ў заяве, што сам Аляксандар Рыгоравіч таксама зьмяніў свой дзень народзінаў, перанёс яго на адзін дзень наперад — з 30 на 31 жніўня. Як лічыць Уладзімер, ня будзе вялікага страху, калі ён перанясе свой дзень народзінаў на суткі назад.
Яшчэ адзін матыў перанесьці дату народзінаў спадар Няпомняшчых зьвязвае з 1 верасьня 1939 году — пачаткам Другой усясьветнай вайны. «Звыш 50 гадоў гэта падзея азмрочвае мой дзень народзінаў», — піша Няпомняшчых.
У аддзеле ЗАГС Уладзімеру прапанавалі перапісаць заяву на фірмовы блянк, прысвоілі ёй № 150 і прынялі да разгляду.