Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чым 31-га лепшае за 30-га?


Аляксандар Лукашэнка з сынам Міколам.
Аляксандар Лукашэнка з сынам Міколам.
Ці праўда, што ў Аляксандра Лукашэнкі зьмяніўся дзень народзінаў з 30 жніўня на 31-га? Як гэта зьвязана з днём нараджэньня малодшага сына кіраўніка краіны Колі? Што згадваюць пра адзначэньне дня народзінаў Аляксандра Лукашэнкі людзі, якія ў пэўны час працавалі зь ім побач? Ці дазваляе закон мяняць дні народзінаў?

У тэксьце разьдзелу "Біяграфія" на афіцыйным сайце Аляксандра Лукашэнкі цяпер пазначана, што ён нарадзіўся на дзень пазьней, чым лічылася да гэтага часу, — 31 жніўня 1954 года. Іншыя афіцыйныя крыніцы яшчэ не пасьпелі зьмяніць дату нараджэньня кіраўніка Беларусі.

Крыніца ў Адміністрацыі прэзыдэнта патлумачыла БелаПАН: маці Аляксандра Лукашэнкі паступіла ў радзільню 30 жніўня ўвечары, але нарадзіла яго ў ноч з 30-га на 31-е жніўня. "У 50-я гады ў радзільнях сельскай мясцовасьці, зразумела, ніхто з сэкундамерам не стаяў і дакладны час нараджэньня дзіцяці не адзначалася. І нованароджанага запісалі на 30 жніўня, па даце паступленьня парадзіхі ў радзільню", — сказаў суразмоўца.

"Так як прэзыдэнт прахалодна ставіцца да гэтага сьвята, ён не надаваў яму значэньня да моманту нараджэньня малодшага сына Мікалая, які зьявіўся на сьвет 31 жніўня, — адзначыў крыніца. — А пасьля нараджэньня Мікалая прэзыдэнт пачаў цікавіцца ў маці падрабязнасьцямі свайго зьяўленьня на сьвет і высьветліў, што фактычна адзначаць дзень нараджэньня трэба 31 жніўня", — адзначыла крыніца ў Адміністрацыі.


Пра гэта — неўзабаве на сайце «Свабоды».


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG