Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральная пракуратура: Алег Бябенін скончыў жыцьцё самагубствам


Алег Бябенін
Алег Бябенін

Дадзеныя, якія маюць праваахоўныя органы паказваюць на тое, што журналіст Алег Бябенін скончыў жыцьцё самагубствам. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Генэральнай пракуратуры.


Супрацоўнікі Генэральнай пракуратуры дадалі, што яны праводзяць праверкі, каб высьветліць усе акалічнасьці здарэньня.

Праверку па факце сьмерці Алега Бябеніна праводзіць пракуратура Дзяржынскага раёну. Справа знаходзіцца на кантролі Генэральнай пракуратуры.

Грамадзянская паніхіда па Алегу адбудзецца 6 верасьня з 14 да 15 гадзінаў у залі рытуальных паслугаў. Адрас: Менск, вуліца Альшэўскага, 12.

Цела Алега Бябеніна знайшлі на ягоным лецішчы ў вёсцы Пярхурава Дзяржынскага раёну 3 верасьня ўвечары.

Экспэртыза паказала, што заснавальнік сайту "Хартыя-97" памёр у выніку ўдушэньня.

Калегі Алега Бябеніна сумняюцца ў афіцыйнай вэрсіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG