Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Натальля Радізна: Я ня веру ў вэрсію МУС


Натальля Радзіна
Натальля Радзіна
Рэдактарка сайту «Хартыя-97» Натальля Радзіна ня верыць вэрсіі беларускага МУС, паводле якой прычынай сьмерці апазыцыйнага журналіста сайту «Хартыя-97» ёсьць самагубства. Пра гэта яна заявіла ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы»:

«Я ня веру ў вэрсію МУС, ня веру ў тое, што Бябенін мог пакончыць сабою. Больш за тое, я не разумею, як МУС можа даваць якіясьці камэнтары, калі дагэтуль невядомыя зьвесткі судмэдэкспэртызы. Магу дакладна сказаць, што ў Алега Бябеніна былі вялікія пляны. Ён быў асноўным членам каманды кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава. Гэта быў вельмі жыцьцярадасны, надзейны чалавек, вялікі прафэсіянал».

«Мы сустракаліся напярэдадні. У нас былі пляны на панядзелак. Ён не пакінуў па сабе ніякай запіскі», — сказала Натальля Радзіна й адцеміла, што ў Алега Бябеніна не было праблемаў ні ў сям’і, ні з здароўем.

Раней у эфіры «Эха Москвы» кандыдат у прэзыдэнты Яраслаў Раманчук заявіў, што лічыць, што прычынай сьмерці апазыцыйнага журналіста Алега Бябеніна стала ягоная інфармацыйна-палітычная дзейнасьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG