Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На “Гомельшкле” — новы генэральны


Сёньня кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэньне Сяргея Кавалёва генэральным дырэктарам ААТ «Гомельшкло». Прызначэнец да гэтага часу быў першым намесьнікам старшыні Гомельскага гарвыканкаму і нават год выконваў абавязкі старшыні. Займаўся пытаньнямі капітальнага будаўніцтва, землеўпарадкаваньня й бясьпекі дарожнага руху ў горадзе.

Падчас прызначэньня новага кіраўніка «Гомельшкла» Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ўчастак гэты «няпросты і напружаны», але ў акцыянэрнага таварыства «добрыя пэрспэктывы» — попыт на ягоную прадукцыю будзе пастаянна.

Былы генэральны дырэктар ААТ «Гомельшкло» Юры Ільеў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ летась пры канцы траўня. Ён падазраваўся ў атрыманьні буйнога хабару ад камэрцыйных структураў нібыта за спрыяльнае вырашэньне пытаньняў, зьвязаных з рэалізацыяй прадукцыі. Пасьля супраць яго распачалі яшчэ адну крымінальную справу паводле артыкулу 424 — злоўжываньне службовым становішчам альбо службовымі паўнамоцтвамі. На прадпрыемстве былі выяўлены факты неэфэктыўнага выкарыстаньня сродкаў, якія накіроўваліся ў межах інвэстыцыйнага праекту на стварэньне вытворчасьці паліраванага шкла.

Аднак у жніўні Магілеўскі абласны суд апраўдаў Юр’я Ільева ў поўным аб’ёме. Суд першай інстанцыі ён выйграў, але працу страціў канчаткова. Акурат да сёньняшняга прызначэньня на «Гомельшкле» не было паўнавартаснага генэральнага дырэктара — меўся толькі выканаўца ягоных абавязкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG