Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Летнія пасадкі дырэктараў


Сьледам за арыштам генэральнага дырэктара ААТ “Гомельшкло” абласная ўправа КДБ распачала крымінальную справу супраць генэральнага дырэктара мясцовага домабудаўнічага камбінату.

Яго абвінавачваюць у крадзяжы шляхам злоўжываньня службовым становішчам.

Крымінальныя справы за злоўжываньне службовымі паўнамфоцтвамі распачатыя таксама супраць начальніка будаўнічай управы й падпарадкаванага яму кіраўніка аддзелу аднаго з гомельскіх будаўнічых трэстаў.

Паводле прэсавай службы КДБ, у крымінальнай справе фігуруе сума ў памеры 60 мільёнаў рублёў.

Цікава, што нядаўна Гомельскі домабудаўнічы камбінат прызнаны пераможцам рэспубліканскага конкурсу “За дасягненьні ў будаўнічай галіне за 2008 год” у намінацыі “Лепшы экспартэр году”.

Домабудаўнічы камбінат летась пабудаваў 144 тысячы квадратных мэтраў жыльля ў краіне й каля 13 тысяч — за мяжой.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG