Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд за гібель 2-гадовага дзіця: амністыя й умоўнае пакараньне


Гомельскі абласны дом дзіцяці.
Гомельскі абласны дом дзіцяці.
Суд Чыгуначнага раёну Гомелю абвясьціў вырак у крымінальнай справе па факце гібелі 2-гадовага хлопчыка ў Гомельскім абласным Доме дзіцяці.

Трагедыя ў Доме дзіцяці зарылася ў кастрычніку мінулага году. На хлопчыка падчас прагулкі ўпала шафа, якую сталяр паводле загаду намесьніка галоўнага лекара няўдала паставіў ля гаспадарчай пабудовы ў двары мэдустановы. Шафу ён не разабраў, у падсобнае памяшканьне не паставіў. На судзе сталяр казаў, што ў яго не было ключа ад гаспадарчай пабудовы.

Паводле рашэньня суду 39-гадовы сталяр прызнаны вінаватым ў прычыненьні сьмерці па неасьцярожнасьці, але амніставаны як ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС. 53-гадовы намесьнік галоўнага лекара па гаспадарчых справах пакараны за службовую халатнасьць двума гадамі пазбаўленьня волі ўмоўна з адтэрміноўкай на два гады.

Пэнсіянэрка, якая па сваёй ахвоце дапамагае прыбіраць тэрыторыю аднаго з двух будынкаў дзіцячага дому, апавядала адразу пасьля трагедыі:
Усынавіла малога сям’я зь Менску, але не пасьпела забраць.


«Сюды прывялі п’яніцу-сталяра, алькаголіка, і ён абслугоўвае два будынкі дзіцячага дому. Выкінулі гэтую шафу, ён павінен быў яе разабраць і аднесьці на сьметнік ці яшчэ куды. А ён працаваў пад прымусам, бо трэба алімэнты плаціць».

Хлопчык, які загінуў, быў родам з Рэчыцы. Ягоную маці пазбавілі мацярынскіх правоў. Усынавіла малога сям’я зь Менску, але не пасьпела забраць. Прыёмныя бацькі чакалі, пакуль міне 10 дзён і судовае рашэньне набудзе юрыдычную моц.

Гэта была ня першая трагедыя ў Доме дзіцяці. У сакавіку 2009 году ад пабояў тут памерла паўтарагадовая дзяўчынка. На целе ў яе і яе роднай сястры былі сінякі рознай даўніны. У жніўні суд прызнаў мэдсястру вінаватай у неналежным выкананьні службовых абавязкаў, а таксама нанясеньні цяжкіх цялесных пашкоджаньняў немаўляці і пакараў яе 6 гадамі турэмнага зьняволеньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG