Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дом, дзе гінуць дзеці


Будынак абласнога дома дзіцяці на вуліцы <a href="http://maps.google.com/maps?f=q&source=s_q&hl=en&geocode=&q=52.475255,+31.028962&sll=52.475625,31.028631&sspn=0.003888,0.01104&ie=UTF8&t=h&z=12" target="_blank">Сьвірыдава, 1а</a>, дзе адбыліся дзьве траге
Будынак абласнога дома дзіцяці на вуліцы <a href="http://maps.google.com/maps?f=q&source=s_q&hl=en&geocode=&q=52.475255,+31.028962&sll=52.475625,31.028631&sspn=0.003888,0.01104&ie=UTF8&t=h&z=12" target="_blank">Сьвірыдава, 1а</a>, дзе адбыліся дзьве траге

У&nbsp;Гомельскім абласным доме дзіцяці сёлета па&nbsp;віне пэрсаналу здарыліся дзьве страшныя трагедыі&nbsp;&mdash; загінулі паўтарагадавалая дзяўчынка й&nbsp;двухгадовы хлопчык.

Трагедыі атрымалі розгалас. Неабыякавыя людзі, асабліва жанчыны, дагэтуль дзівяцца, як такое магло быць:

“Гэта залежыць ад таго, любіць чалавек дзяцей ці проста працуе за грошы. Гэта толькі ад гэтага залежыць”.

Паўтарагадавалая дзяўчынка памерла ў сакавіку па дарозе зь дзіцячага дому ў шпіталь ад разрыву печані. На целе ў яе былі сінякі. У яе сястры-блізьняткі была тупая траўма жывата, з-за якой разарвалася печань і пачаўся ўнутраны крывацёк. На целе былі й сінякі рознай даўніны. Хірургі праапэравалі сястру, і тая выжыла.

Абедзьве дзяўчынкі нарадзіліся ў лістападзе 2007 году ў Жлобінскім раёне. У Гомельскі абласны дом дзіцяці іх прывезьлі летась, пасьля таго як іхнюю біялягічную маці пазбавілі мацярынскіх правоў.

Паводле сьледзтва, празь недагляд мэдсястры дому дзіцяці дзяўчынка, якая памерла, атрымала цяжкія траўмы. Мэдсястра тлумачыла, што падчас купаньня дзяўчынка ўпала. Яе сястрычка тым часам плакала. Мэдсястра падхапіла тую з ложка й стукнула.

Суд прызнаў мэдсястру вінаватай у неналежным выкананьні службовых абавязкаў, а таксама нанясеньні цяжкіх цялесных пашкоджаньняў немаўляці і пакараў яе ў жніўні 6 гадамі турэмнага зьняволеньня.

А 12 кастрычніка ў абласным доме дзіцяці здарылася другая трагедыя. Падчас прагулкі на хлопчыка ўпала шафа, якая чамусьці стаяла ў двары мэдустановы ля гаспадарчай пабудовы.

Спагадлівая пэнсіянэрка, якая па сваёй ахвоце і зімой, і летам бескарысьліва дапамагае прыбіраць тэрыторыю аднаго з двух будынкаў дзіцячага дому, ведае й пра трагедыю з хлопчыкам:

“Сюды прывялі п’яніцу-сталяра, алькаголіка, і ён абслугоўвае два будынкі дзіцячага дому. Выкінулі гэтую шафу, ён павінен быў яе разабраць і аднесьці на сьметнік ці яшчэ куды. А ён працуе па прымусе, бо трэба алімэнты плаціць. Я як пабочны чалавек лічу, што тут прычына трагедыі. Бо сталяр не разабраў шафу й ня выкінуў”.

Хлопчыка адвезьлі ў абласны шпіталь, дзе ён і памёр. Судмэдэкспэртыза вызначыла, што ў яго былі траўмаваныя грудзі й жывот, разарваная печань, моцны нутраны крывацёк.

Галоўную лекарку Дома дзіцяці й намесьніка дырэктара па гаспадарчых справах звольнілі. Пракуратура Чыгуначнага раёну Гомеля ўзбудзіла крымінальную справу паводле артыкула “службовая халатнасьць”. Вядзецца расьсьледаваньне трагедыі.

Да пераезду ў новую сям’ю хлопчык не дажыў 5 дзён.
Атрымаць камэнтар у пракуратуры не ўдалося. Пракурора Рамана Герасімава не было. Як патлумачылі ў канцылярыі, безь яго даваць нейкі камэнтар ніхто ня мае права.

Хлопчык, які загінуў, быў родам з Рэчыцы. Ягоную маці таксама пазбавілі мацярынскіх правоў. Хлопчыка ўсынавіла сям’я зь Менску. Наконт гэтага суд прыняў пастанову 7 кастрычніка. Прыёмныя бацькі чакалі толькі, пакуль міне 10 дзён, каб рашэньне суду набыло юрыдычную моц. Да пераезду ў новую сям’ю хлопчык не дажыў 5 дзён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG