Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве будзе беларускамоўная кляса. У клясе — адна вучаніца


Ялінка Салаўёва
Клясу адчыняюць на базе першай магілёўскай школы, якая знаходзіцца ў цэнтры гораду, непадалёк ад гарвыканкаму. Адзінай вучаніцай у клясе будзе Ялінка Салаўёва. Акрамя сям’і Салаўёвых ахвотнікаў атрымліваць веды па-беларуску ў малакамплектнай клясе не знайшлося.

Заўтра Ялінка Салаўёва з бацькамі а дзевятай гадзіне раніцы прыйдзе на першую сваю ўрачыстую школьную лінейку. Сёньня бацькі азнаёміліся з умовамі навучаньня дачкі:

«Умовы нас задаволілі. Асобная невялічкая будзе кляса. Вылучылі нам настаўніка. Побач у клясе будуць вучыцца такія ж, як і Ялінка першаклясьнікі. У „прадлёнку“ яны будуць разам хадзіць. Праблемаў з камунікацыямі ў яе ня будзе зь імі. Пагутарылі мы й з дырэктаркай. Яна з разуменьнем паставілася да сытуацыі. Цяжкасьць будзе хіба ў тым, што адна настаўніца. Калі яна, да прыкладу, захварэе, то складана знайсьці ёй замену, бо па-беларуску ж трэба гаварыць. Нам паабяцалі, што вырашаць такія праблемы. Яшчэ адна нязручнасьць для настаўніцы. Ёй зрабілі пагадзінную аплату», — паведаміў «Свабодзе» Зьміцер Салаўёў.

У аддзеле адукацыі гарвыканкаму стрымана камэнтуюць адкрыцьцё клясы. У самой школе паведамілі, што адкрыцьцё беларускамоўнай клясы з адным вучнем плянуецца. Аднак прызналі, што заўтра Ялінка Салаўёва мусіць быць у школе.

Ялінка Салаўёва наведвала адзіную беларускамоўную групу ў садку № 81 Магілёва. Разам зь ёй туды хадзілі яшчэ чацьвёра дзетак. Адкрыцьця групы дамагліся бацькі.

Глядзець камэнтары (23)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG