Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі ачоліць амбасадар


Эўракамісія абвясьціла конкурс на пасаду кіраўніка Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі, паведамляе БелаПАН. Цяпер яго будзе ачольваць не часовы павераны, а амбасадар. Да 10 верасьня чыноўнікі Эўракамісіі, Рады Эўразьвязу, а таксама дыпляматы краінаў ЭЗ могуць падаваць дакумэнты на вакансію, што зьявілася.

Прадстаўніцтва Эўракамісіі было адкрытае ў Менску ў сакавіку 2008 года. Гэта місія стала 119-м прадстаўніцтвам Эўразьвязу ў сьвеце. Да гэтага ў Беларусі быў акрэдытаваны кіраўнік прадстаўніцтва ў Кіеве. З 2008 года прадстаўніцтва ЭЗ у Менску ачольвае часовы павераны — Жан-Эрык Хольцапфэль. Пасьля ўступленьня ў сілу Лісабонскага пагадненьня яно стала называцца Прадстаўніцтвам Эўразьвязу, а не Эўракамісіі.

Павышэньне статусу прадстаўніцтва фармальна адпавядае ўзмацненьню дыпляматычных сувязяў паміж Беларусьсю і аб’яднанай Эўропай. Так, амбасадар па рангу мае больш магчымасьцяў і можа сустракацца з прэзыдэнтам краіны. Часовы павераны па свайму рангу такіх магчымасьцяў ня меў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG