Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віталь Рымашэўскі ў Баранавічах


Віталь Рымашэўскі
Віталь Рымашэўскі
Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віталь Рымашэўскі завяршае свой візыт на Берасьцейшчыну, дзе праводзіць сустрэчы з сябрамі БХД.

23 жніўня адбудзецца сустрэча з кандыдатам у Баранавічах.

Сустрэчы ў Кобрыне і Берасьці праходзілі ў прыватных кватэрах, куды запрашаліся актывісты партыі.

Каардынатар БХД па Берасьцейшчыне Зьміцер Шурхай кажа, што былі спробы арэндаваць для сустрэчы канфэрэнц-залі ў гатэлях.

Так, у Берасьці напачатку нават была дадзена згода ў гатэлі "Беларусь".

"Адміністрацыя напачатку нават пагадзіла прадставіць памяшканьне. Размова зайшла ужо пра аплату за арэнду. Але калі яны даведаліся, што адбудзецца сустрэча з патэнцыйным кандыдатам у прэзыдэнты, то адразу ж прагучала адмова. І так па усіх установах без выключэньня ў Берасьці," – кажа Зьміцер Шухрай.

На сустрэчах, куды запрашаюцца актывісты партыі, сьвятары, прадпрымальнікі патэнцыйны кандыдат прэзэнтуе сваю перадвыбарчую праграму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG