Сёньня гомельскія актывісты «Моладзі БНФ» і «Маладога фронту» распаўсюдзілі ўлёткі супраць указу № 60, паводле якога ўлады ўвялі татальны кантроль за беларускім нацыянальным сэгмэнтам інтэрнэту.
Адзін з удзельнікаў акцыі паведаміў «Свабодзе», што ўлёткі яны раздавалі найперш ля кампутарных клюбаў:
«Моладзь асабліва абурае пасаж, які ўтрымліваецца на самым пачатку афіцыйнага дакумэнту. Маўляў, указ выдадзены «з мэтай забесьпячэньня абароны інтарэсаў асобы… у інфармацыйнай сфэры». Асобу гэтую на кожным кроку паходу, напрыклад, у інтэрнэт-кавярню «ставяць у рамкі» і яшчэ год захоўваюць на яе дасье. Вось гэта сапраўды «абарона».
Ва ўлётках робіцца выснова, што свабоды, гарантаваныя Канстытуцыяй, існуюць у краіне «толькі на паперы». Таму правы чалавека акурат «роўныя барацьбе за іх».