Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За што п'яны ўчастковы стрэліў у Ніну ва ўпор? Новыя дэталі


Навіна пра забойства 22-гадовай Ніны Карасёвай зь вёскі Новыя Журавічы ўзрушыла ўсю краіну. Дзяўчыну застрэліў не бандыт ці маньяк, а ўчастковы міліцыянэр, дэпутат, бацька дваіх дзяцей. За якую правіну міліцыянэр зьдзейсьніў такі жорсткі ўчынак? Гэтыя акалічнасьці ад непасрэдных сьведкаў высьвятляў журналіст "Звязды" Яўген ВАЛОШЫН.

Матэрыялы ў беларускай прэсе, якія выйшлі адразу пасьля трагедыі, пакінулі шмат пытаньняў. У народзе зьявіліся плёткі — "забіў з-за рэўнасьці", "стрэліў выпадкова", "на курок націснула жонка міліцыянэра" і гэтак далей. Што ж насамрэч здарылася ў мястэчку Доўск Рагачоўскага раёну страшнай купальскай ноччу?

"Справу ўчастковага Клімянка" называюць "асабліва важнай", сьледзтвам займаецца Гомельская абласная пракуратура.

Збольшага краіна ведае пра сухія і малавытлумачальныя акалічнасьці трагедыі. У аўторак шостага ліпеня ўчастковы міліцыянэр Рагачоўскага РАУС стрэліў у 22-гадовую дзяўчыну. Ад стрэлу ва ўпор ахвяра атрымала "ачаговую траўму галаўнога мозга, адкрыты пералом зводу чэрапа". Было зроблена некалькі цяжкіх апэрацый. У пятніцу 16 ліпеня дзяўчына памерла...
Журналіст "Звязды" сустрэўся з непасрэдным сьведкам сьмяротнага стрэлу.

— Размовы пра тое, што Ніна сустракалася з Клімянком — хлусьня. Год таму ён паспрабаваў да яе заляцацца. Але Ніна адмаўлялася сустракацца з жанатым чалавекам, на гэтым размовы скончыліся. І вось яны сустрэліся ўпершыню ў гэтым годзе. Клімянок, участковы Курганскага сельсавету, прыехаў у Журавічы разам з палюбоўніцай, — распавядае сьведка пра тое, як міліцыянэр "нёс дзяжурства" на купальскую ноч. — У некаторых газэтах напісалі, што ён абрываў Ніне тэлефон. Гэта няпраўда, ды і інфармацыю гэту можна лёгка праверыць, зрабіўшы раздрукоўкі тэлефонных размоў. Ніна сябравала з участковым Сяргеем К., які абслугоўваў тэрыторыю Журавіцкага сельсавету, дзе яна і жыла. Яны проста сябравалі, нічога больш. Яна вясёлая была, у кампаніі зь ёй было цікава. У тую ноч яны дамовіліся сустрэцца, разам пагуляць у кампаніі. Міліцыянэр і палюбоўніца Клімянка прыехалі ў Журавічы, да іх далучыліся яшчэ тры мясцовыя дзяўчыны, сярод якіх была Ніна. Разам пасядзелі на возеры, выпілі паўтары бутэлькі гарэлкі.

— Гэта няшмат, чаму ж кажуць, што міліцыянэры так "пагулялі", што ледзь стаялі на нагах?


— Міліцэйскі вадзіцель, які ўсіх прывёз, быў зусім цьвярозы, іншыя міліцыянэры — больш-менш. А Клімянок быў ніякі. Ужо на возеры ён пачаў сварыцца зь Нінай.

— За што?


— Яна была дзяўчына вельмі добразычлівая, усіх абараняла, перад усімі старалася быць добрай. У Алега, зь якім яна разам працавала, здарыліся праблемы. Якраз вырашалася, пакараюць яго ці не. Яна пачала за яго заступацца: "Навошта хлопцу жыцьцё калечыць?" Коля быў п'яны, пачаў крычаць: "Ды я яго ўвогуле засаджу, ён пачвара, такі-растакі". Потым кудысьці пабег, зачапіўся за пень, упаў. Пачаў крычаць, што рэбры паламаў. Згубіў кабуру ад пісталета. Мы яе знайшлі. А ён пачаў крычаць: "Мне ўсё можна, перастраляю ўсіх". Чулі і такое, што казаў: "Трэба пастраляць". Думалі, што напіўся чалавек, вярзе лухту, не зьвярнулі на гэта належнай увагі. Ды і Коля сьціх...

— Што здарылася пасьля?

— Паехалі ў Доўск, ненадоўга — каб потым вярнуцца ў Журавічы на дзяжурства. Сядзелі ў машыне каля бара "Аляксандр". Размаўлялі на розныя тэмы, сьмяяліся. Адзін з нас пайшоў і ўзяў яшчэ гарэлкі, запівона. Думалі вяртацца.
Клімянок патрабаваў машыну, хацеў зьехаць дадому. Яму казалі: "Куды табе за руль у такім стане? Ды і як мы цябе да жонкі прывядзём, ты ж на рагах". Нарэшце ён сабраўся ісьці дадому пехам. І яму аддалі згублены на возеры службовы пісталет. Клімянок узяў зброю, нечакана наставіў на Ніну і стрэліў ва ўпор, проста ў галаву. Была нібы іскра, на перад машыны хлынула кроў.

— ...Як так? Проста наставіў пісталет і стрэліў?

— Так, і сказаў пры гэтым: "Цябе, с...а, даўно трэба было грохнуць". Можа быць, і ў іншых пачаў бы паліць, але пісталет тут жа адабралі. Ён сядзеў на пярэднім сядзеньні і маўчаў. Толькі праз нейкі час пачаў казаць: "Забіце мяне..."

Артыкул цалкам можна прачытаць ТУТ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG