Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі шанец і расейская пагроза


Інфармацыйная вайна паміж афіцыйным Менскам і Масквой: якія магчымасьці для беларускай апазыцыі яна адкрывае, якія пасткі тоіць? Што можа прапанаваць апазыцыя Маскве? Ці мае ўжо Расея сваю стаўку на беларускіх прэзыдэнцкіх выбарах?

На гэтыя тэмы ў “Праскім акцэнце” вядуць спрэчку Віктар Івашкевіч, Алесь Лагвінец і Аляксандар Фядута.





Поўны тэкст перадачы – пазьней на нашым сайце. Ніжэй – фрагмэнты размовы.

Івашкевіч
: Саньнікаў выступае па Russia Today, Саньнікаў выступае і па Бі-Бі-Сі, якое зьяўляецца рупарам палітыкі Лёндану... У Расеі застаецца шмат людзей, якія разглядаюць палітыку на ўзроўні XX ці нават XIX стагодзьдзя. Але ёсьць людзі, якія глядзяць на замежную палітыку, зыходзячы з новых павеваў... Саньнікаў па расейскіх тэлеканалах сказаў і пра вяртаньне бел-чырвона-белага сьцяга і пра ўмацаваньне дзяржаўнага статусу беларускай мовы... Мы будзем арганізоўваць Плошчу ўвосень, каб дамагацца сапраўдных выбараў, а ня проста схадзіць атрымаць 20% ад Лукашэнкі і заяўляць, што я лідэр праэўрапейскіх сілаў.

Лагвінец
: У 1995 годзе частка нашай лібэральнай апазыцыі дэ-факта падтрымала Лукашэнку па моўным пытаньні. 16 гадоў кіраваньня Лукашэнкі паказалі, што ён ня здольны скарыстацца з эўрапейскага шанцу і апошнюю магчымасьць у выглядзе “Ўсходняга партнэрства” ён таксама змарнаваў... Стан нашага грамадзтва такі, што чарга ў Маскву будзе заўсёды, пытаньне ў яе якасьці і небясьпечнасьці гульні... Вельмі добра начытацца ўласных сайтаў, якія вельмі добра мадэруеш, каб паверыць у сваю выключную ролю... Няма сёньня гарантыяў, што ня выскачыць чарговы “чорт з табакеркі”, які будзе яшчэ горшы, чым сёньняшняя сытуацыя.

Фядута
: Хто б чаго ні дамагаўся: альбо Расея зьмены Лукашэнкі, альбо Лукашэнка зьмены геапалітычнай парадыгмы і спробы ісьці на Захад, – ні ў Расеі, ні ў Лукашэнкі без дапамогі беларускай дэмакратычнай апазыцыі ні тое, ні другое не атрымаецца... Спачатку ходзім па кулюарах і распавядаем, што Саньнікаў і Някляеў прарасейскія, потым пішам паперкі бяз подпісу ў амбасады, што Саньнікаў і Някляеў прарасейскія, а потым і падпісвацца нават будзем.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG