Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Ігар Дабралюбаў


Рэжысэр памёр на 77-м годзе жыцьця.

Разьвітаньне з Ігарам Дабралюбавым адбудзецца 22 ліпеня ў Доме кіно. Пачатак: 12.00.

Цягам апошніх гадоў Ігар Дабралюбаў перанёс некалькі інфарктаў. Прычынай родныя, калегі, сябры называюць глыбокія перажываньні, зьвязаныя з тым, што яму не давалі магчымасьці здымаць кіно на роднай кінастудыі "Беларусьфільм", рэальна адлучылі ад любімай справы. Апошні фільм "Эпілог", зьняты ў 1994 годзе, пра незапатрабаванасьць людзей мастацтва ў сучасным грамадзтве прагучаў як прароцтва пра свой уласны лёс.


Пазьней на сайце "Свабоды" — "Вянок памяці Ігару Дабралюбаву".



Ігар Дабралюбаў


Народны артыст Беларускай ССР (1985), рэжысэр, сцэнарыст.

Нарадзіўся 22 кастрычніка 1933 году ў Новасыбірску.

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1956), рэжысэрскі факультэт ВГИКу (1963, майстэрня М. Рома).

У 1956—1958 — актор Беларускага рэспубліканскага ТЮГа.

З 1963 — рэжысэр кінастудыі "Беларусьфільм".

З 1993 — прафэсар Інстытуту сучасных ведаў.

Рэжысэр фільмаў: "Іду шукаць" (1966); "Іван Макаравіч" (1968); "Таму што кахаю" (1974 ); "Па сакрэту ўсяму сьвету" (1976); "Расклад на пасьлязаўтра" (1978); "Дзіўныя прыгоды Дзяніса Караблёва" (1979); "Белыя росы" (1983); "Мама, я жывы!" (1985); "Восеньскія сны" (1987); "Плач перапёлкі" (1990); "Эпілёг" (1994).

Зьняўся ў фільмах: "Любімая" (1965), "Шчасьце трэба берагчы", "Дзевяць дзён аднаго году".

Ляўрэат прэміі ЦК ЛКСМ Беларускай ССР у галіне кінамастацтва (1970, за фільм "Іван Макаравіч").

Узнагароджаны Срэбным мэдалём імя А. Даўжэнкі (1976, за фільм "Братушка").

Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1974).



Ігар Дабралюбаў на "Свабодзе"


Рэжысэр, нязручны для ўлады

Сумны юбілей рэжысёра “Белых Росаў

Кінастудыя “Беларусьфільм” не ацаніла заслуг Дабралюбава

Ігар Дабралюбаў судзіцца зь “Беларусьфільмам”

Рэжысэр “Белых росаў” Ігар Дабралюбаў цяжка хворы

Ігар Дабралюбаў памятае, любіць, дзякуе...

Беларускае кіно: ці ёсьць нагода да сьвяткаваньня?

“Беларусьфільм” чакае прыходу Замяталіна

Ці запатрабаваная ваенная тэма ў мастацтве?

Дзеячы культуры пра падзеі на Кастрычніцкай плошчы

Сярод ляўрэатаў Дзяржаўнай прэміі — ніводнага прадстаўніка літаратуры, музыкі, тэатру


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG