Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка з ружай і памаранчам


У 2006-м у нас мусіла адбыцца каляровая рэвалюцыя. Проста падышла нашая чарга. І адтуль і адсюль здавалася, што ўсё ўжо гатова, толькі трэба прыдумаць прыгожую назву. Я нават помню, як зьбіраліся розныя прапановы, як лепш называцца. Выбралі “джынс”. Сапраўды прыгожа. І калярова.

Перад тым нас доўга дасьледавалі, ставілі дыягназ, вучылі, дзяліліся досьведам, пераконвалі, што гэта надзейны, правераны і добра зарэкамэндаваны сродак. Выбары – фальсыфікацыя – негвалтоўнае народнае паўстаньне – і зьяўляецца новы “дэмакратычны” лідэр з кветкай свабоды ў руках і амэрыканскай усьмешкай на твары. Грамадзяне задаволеныя разыходзяцца па дамах.

Калі ў 2003-м у Грузіі адбывалася “рэвалюцыя ружаў”, здавалася, што мы ўсе перамаглі савецкае мінулае. Разам з Міхаілам Саакашвілі.

У 2004-м падчас “Памаранчавай рэвалюцыі” верылася, што Ўкраіна стала сапраўды незалежнай. Разам зь Віктарам Юшчанкам.

У 2010-м лідэры “нашых” каляровых рэвалюцый зьбегліся ў Беларусь прасіць падтрымкі і выяўляць сяброўскія пачуцьці. Дзякаваць за хлеб, соль, мінэральную ваду і віно.
У 2005-м “Цюльпанавая рэвалюцыя” дала надзею, што можна перамагчы аўтарытарызм. Разам з Курманбекам Бакіевым.

У 2006-м хацелі перамагчы ўсё-усё – разам. З кім?

З Аляксандрам Лукашэнкам.

У 2010-м лідэры “нашых” каляровых рэвалюцый зьбегліся ў Беларусь прасіць падтрымкі і выяўляць сяброўскія пачуцьці. Дзякаваць за хлеб, соль, мінэральную ваду і віно. Такім чынам, Лукашэнку ўдалося ня проста пазьбегнуць таго, чаго ён баяўся як чорт ладана, але і ўпэўнена заявіць: "У Беларусі ня будзе ніякіх каляровых рэвалюцый. Пакуль я прэзыдэнт, я не дапушчу ў краіне ніякіх каляровых рэвалюцый”. Чамусьці мне ў гэта верыцца, калі я чую, як Саакашвілі па Першым канале БТ хваліць нас за “клімат у краіне, які прыцягвае”.

Кіраўнік, які ёсьць жывым увасабленьнем ўсяго таго, супраць чаго былі скіраваныя “каляровыя” рэвалюцыі, атрымаў ад іх найбольш – узмацненьне ўлады.

Калі ня можаш перамагчы – узначальвай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG