Тыдзень у фатаздымках
![28 чэрвеня - У Наваградку прайшоў сярэднявечны фэст.](https://gdb.rferl.org/3a61692e-4e3e-4885-a5b6-2326ee213565_w1024_q10_s.jpg)
1
28 чэрвеня - У Наваградку прайшоў сярэднявечны фэст.
![28 чэрвеня - Прэм’ер міністар Літвы Андрус Кубілюс наведаў месца масавага растрэлу суайчыньнікаў пад Чэрвенем.](https://gdb.rferl.org/4d57a5bb-c2ba-416f-97c1-9704540b9464_w1024_q10_s.jpg)
2
28 чэрвеня - Прэм’ер міністар Літвы Андрус Кубілюс наведаў месца масавага растрэлу суайчыньнікаў пад Чэрвенем.
![28 чэрвеня - На Вайсковых могілках Менску адбылася жалобная паэтычная імпрэза з нагоды 68-й гадавіны сьмерці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. На фота — выступае Міхась Шавыркіін.](https://gdb.rferl.org/a27cfa39-0e99-4366-9303-8f2681604a7b_w1024_q10_s.jpg)
3
28 чэрвеня - На Вайсковых могілках Менску адбылася жалобная паэтычная імпрэза з нагоды 68-й гадавіны сьмерці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. На фота — выступае Міхась Шавыркіін.
![29 чэрвеня - У Менску аб’яўленая двухгадовая вайна з баршчавіком.](https://gdb.rferl.org/9af27273-9a4b-4939-a0e3-a2f720fb6399_w1024_q10_s.jpg)
4
29 чэрвеня - У Менску аб’яўленая двухгадовая вайна з баршчавіком.
![29 чэрвеня - У Гомелі вынесьлі вырак двум пэдафілам.](https://gdb.rferl.org/d3166524-98e5-43ff-8eee-df5661c10adc_w1024_q10_s.jpg)
5
29 чэрвеня - У Гомелі вынесьлі вырак двум пэдафілам.
![29 чэрвеня - Прадпрыемства «Беларуськалій» (на фота), беларускія магістральныя нафтаправоды — «Гомельтранснафта «Дружба» і Наваполацкае ўнітарнае прадпрыемства па транспарце нафты «Дружба» — згодна з прэзыдэнцкім указам ператвараюцца ў акцыянэрныя таварыствы.](https://gdb.rferl.org/9411b0b5-ef36-4f74-bc21-949f7c9b2692_w1024_q10_s.jpg)
6
29 чэрвеня - Прадпрыемства «Беларуськалій» (на фота), беларускія магістральныя нафтаправоды — «Гомельтранснафта «Дружба» і Наваполацкае ўнітарнае прадпрыемства па транспарце нафты «Дружба» — згодна з прэзыдэнцкім указам ператвараюцца ў акцыянэрныя таварыствы.
![29 чэрвеня - Справу Руслана Канавалава, якога вінавацілі ў незаконным распаўсюдзе друкаваных выданьняў, аршанскі гарадзкі суд спыніў праз адсутнасьць доказаў.](https://gdb.rferl.org/a3f66e0c-3aef-445e-901f-e8f45c5336e4_w1024_q10_s.jpg)
7
29 чэрвеня - Справу Руслана Канавалава, якога вінавацілі ў незаконным распаўсюдзе друкаваных выданьняў, аршанскі гарадзкі суд спыніў праз адсутнасьць доказаў.
![30 чэрвеня - Стала вядома, што гэтая новая вуліца ля Нёмна ў Горадні, магчыма, будзе насіць імя Быкава.](https://gdb.rferl.org/b78cc4ce-2234-4078-8c88-2cdf37166823_w1024_q10_s.jpg)
8
30 чэрвеня - Стала вядома, што гэтая новая вуліца ля Нёмна ў Горадні, магчыма, будзе насіць імя Быкава.
![30 чэрвеня - Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан Майкал Скэнлан сустрэўся з журналістамі Радыё Свабода і адказаў на пытаньні слухачоў і чытачоў.](https://gdb.rferl.org/38503bc2-b800-46f4-9fc0-0da646a20c0f_w1024_q10_s.jpg)
9
30 чэрвеня - Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан Майкал Скэнлан сустрэўся з журналістамі Радыё Свабода і адказаў на пытаньні слухачоў і чытачоў.
![30 чэрвеня - Каля двух дзясяткаў людзей сталага веку намагаліся патрапіць на судовае пасяджэньне ў Магілёўскім абласным судзе, дзе разглядаўся пазоў шэрагу праваслаўных вернікаў. Яны патрабуюць выдаць ім пашпарты грамадзян Беларусі без ідэнтыфікацыйнага нумару.](https://gdb.rferl.org/33abf0cd-8195-4d4d-92b6-b70394c09a0f_w1024_q10_s.jpg)
10
30 чэрвеня - Каля двух дзясяткаў людзей сталага веку намагаліся патрапіць на судовае пасяджэньне ў Магілёўскім абласным судзе, дзе разглядаўся пазоў шэрагу праваслаўных вернікаў. Яны патрабуюць выдаць ім пашпарты грамадзян Беларусі без ідэнтыфікацыйнага нумару.
![30 чэрвеня - Невядомы вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг над праспэктам Перамогі ў спальным раёне Віцебску.](https://gdb.rferl.org/0e994eb1-482f-44b5-b26d-b894ac283459_w1024_q10_s.jpg)
11
30 чэрвеня - Невядомы вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг над праспэктам Перамогі ў спальным раёне Віцебску.
![30 чэрвеня - Вандалы пашкодзілі помнік Яну Паўлу ІІ ў Віцебску.](https://gdb.rferl.org/913d68b7-5a47-46f5-8843-8531d68daced_w1024_q10_s.jpg)
12
30 чэрвеня - Вандалы пашкодзілі помнік Яну Паўлу ІІ ў Віцебску.
![1 ліпеня - На Гарадоччыне ўсталявалі памятны крыж удзельнікам антысавецкага паўстаньня.](https://gdb.rferl.org/24748578-78ae-4515-9304-91a131542364_w1024_q10_s.jpg)
13
1 ліпеня - На Гарадоччыне ўсталявалі памятны крыж удзельнікам антысавецкага паўстаньня.
![1 ліпеня - У Будславе — штогадовы рэлігійны фэст. Прыбываюць пілігрымы.](https://gdb.rferl.org/0970a3fe-861c-4f25-b092-3468b2478597_w1024_q10_s.jpg)
14
1 ліпеня - У Будславе — штогадовы рэлігійны фэст. Прыбываюць пілігрымы.
![1 ліпеня - У Будславе — штогадовы рэлігійны фэст.](https://gdb.rferl.org/13bf7bd4-ccba-4799-a15c-c40e34bb1bf3_w1024_q10_s.jpg)
15
1 ліпеня - У Будславе — штогадовы рэлігійны фэст.
![1 ліпеня - Гомель і Чачэрск наведала знаная тэнісістка Марыя Шарапава. Яна пасол добрай волі Праграмы разьвіцьця ААН і фінансава падтрымлівае ў Беларусі мэдычныя й адукацыйныя дабрачынныя праекты, разьлічаныя на дапамогу дзецям чарнобыльскіх раёнаў.](https://gdb.rferl.org/8e9f366e-7c0c-44be-94d0-a809bf31975a_w1024_q10_s.jpg)
16
1 ліпеня - Гомель і Чачэрск наведала знаная тэнісістка Марыя Шарапава. Яна пасол добрай волі Праграмы разьвіцьця ААН і фінансава падтрымлівае ў Беларусі мэдычныя й адукацыйныя дабрачынныя праекты, разьлічаныя на дапамогу дзецям чарнобыльскіх раёнаў.
![2 ліпеня - Нягледзячы на забарону Міністэрства культуры на рэстаўрацыйныя працы ў наваградзкай Барысаглебскай царкве, на падворку рыхтуюць купалы-цыбуліны, каб паставіць на гатычны храм.](https://gdb.rferl.org/ad88a0c9-95ef-4f10-8fa5-f43a92f7319c_w1024_q10_s.jpg)
17
2 ліпеня - Нягледзячы на забарону Міністэрства культуры на рэстаўрацыйныя працы ў наваградзкай Барысаглебскай царкве, на падворку рыхтуюць купалы-цыбуліны, каб паставіць на гатычны храм.
![2 ліпеня - Выпуск у Акадэміі МУС. Манэткі на шчасьце!](https://gdb.rferl.org/4c02afa3-c57d-4a81-a84f-f70571bada6f_w1024_q10_s.jpg)
18
2 ліпеня - Выпуск у Акадэміі МУС. Манэткі на шчасьце!
![3 ліпеня - Актывісты кампаніі «Гавары праўду» ўшанавалі памяць ахвяраў войнаў і рэпрэсій на Вайсковых могілках і ў парку Чалюскінцаў.](https://gdb.rferl.org/e0ab3dd3-6f64-4ead-9151-b2e67ee5bdd1_w1024_q10_s.jpg)
19
3 ліпеня - Актывісты кампаніі «Гавары праўду» ўшанавалі памяць ахвяраў войнаў і рэпрэсій на Вайсковых могілках і ў парку Чалюскінцаў.
![3 ліпеня - У Магілёве адбылося сьвята нацыянальных культур «Беларусь — наш агульны дом»](https://gdb.rferl.org/ca767aba-fd57-4cce-b999-6aeda7d3a36e_w1024_q10_s.jpg)
20
3 ліпеня - У Магілёве адбылося сьвята нацыянальных культур «Беларусь — наш агульны дом»
![3 ліпеня - Кур’ёз у Віцебску. Актывісту Алесю Галаваню ў апошні дзень забаранілі граць ролю паліцая ў сцэнцы ў рамках сьвяткаваньняў Дня рэспублікі.](https://gdb.rferl.org/dcaa9c9e-b6f4-4977-9eda-c2d8d7bb0954_w1024_q10_s.jpg)
21
3 ліпеня - Кур’ёз у Віцебску. Актывісту Алесю Галаваню ў апошні дзень забаранілі граць ролю паліцая ў сцэнцы ў рамках сьвяткаваньняў Дня рэспублікі.
![3 ліпеня - У краіне сьвяткуюць Дзень Незалежнасьці — Дзень рэспублікі.](https://gdb.rferl.org/65f4c731-418e-4f24-9fd5-b2657f1aae99_w1024_q10_s.jpg)
22
3 ліпеня - У краіне сьвяткуюць Дзень Незалежнасьці — Дзень рэспублікі.