Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 28 чэрвеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


На двары


Навальніцы і паўночны вецер, які абяцае прахалоду.

Не праходзьце міма


Жальбіны па Янку Купалу. У 16.00 — ускладаньне кветак да магілы паэта на Вайсковых могілках, сьвятая імша ў Архікатэдральным касьцёле Найсьвяцейшай Дзевы Марыі ў Менску.

Там, дзе нас няма


У Сінгапуры адкрыецца Сусьветны саміт гарадоў.

Таксама ў гэты дзень


1914. У Сараеве зьдзейсьнены сьмяротны замах на Франца Фэрдынанда, што стала штуршком для пачатку Першай Сусьветнай вайны.
1941. Нямецкія танкі і мотапяхота ўварваліся ў Менск.
1942. У гатэлі “Масква” пры нявысьветленых абставінах загінуў Янка Купала.
1956. Познанская дэманстрацыя, адзін зь першых антыкамуністычных выступаў польскіх рабочых.
2006. Чарнагорыя стала 192-м сябрам ААН.

Ёсьць нагода


Малдова абвясьціла 28 чэрвеня Днём савецкай акупацыі. У гэты дзень у краіне будуць праводзіцца мерапрыемствы памяці ахвяр савецкай акупацыі і таталітарнага камуністычнага рэжыму. 28 чэрвеня 1940-га году савецкая армія ўвайшла ў Бесарабію (цяперашняя Малдова), вярнуўшы яе ў межы Расеі 1918 году.

Мінус 365


Адвакат Сапелка: “Аўтуховіч трымаецца высілкам волі

Цытата на памяць


Мне бацькаўшчынай цэлы сьвет,
Ад родных ніў я адвярнуўся —
Адно... не збыў яшчэ ўсіх бед:
Мне сьняцца сны аб Беларусі!

Янка Купала
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG