Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пошукава заклапочаныя


Адной з характэрных рысаў нашага часу эпохі усеагульнага онлайну зрабілася усеагульная даступнасьць інфармацыі. Пэўна, ня будзе вялікай нацяжкай сказаць, што ў інтэрнэце ёсьць усё. Я маю на ўвазе віртуальны сьвет, хаця пераход у рэал і наадварот робіцца ўсё прасьцейшы. І каралямі гэтага сьвету ёсьць пошукавыя сыстэмы. Бо за лічаныя сэкунды яны выдаюць інфармацыю, на пошукі якой раней спатрэбілася б выдаткаваць гадзіны, дні, гады, а то й наогул не знайсьці ніколі. У такой жа ступені зараз стала лёгка зрабіцца вядомым, хай сабе толькі для тых жа пошукавых сыстэмаў. Выклаў пра сябе інфармацыю ў сеціва, і во – цябе ведаюць мільёны.

Так, па зьвестках амэрыканскага дасьледчага цэнтру Pew запыты інтэрнэт-карыстальнікаў у ЗША да пашукавікоў выглядаюць наступным чынам:

Што шукалі праз пашукавікі

адсотак ад апытаных

інфармацыю пра сябе

57%

аб ранейшых знаёмых

46%

пра тых, чыімі паслугамі зьбіраліся скарыстацца

44%

зьвесткі пра сяброў

38%

пра калегаў і канкурэнтаў

31%

пра тых, з кім зьбіраліся сустрэцца дзеля «рамантычных стасункаў»

16%

Але разам з жаданьнем як мага болей выставіць сябе ўсяму сьвету, існуе абсалютна процілеглае жаданьне абмежаваць колькасьць асабістых дадзеных у сацыяльных сетках. І тут у лідэрах абароны сваёй прыватнасьці выступае моладзь.

Асабістыя дадзеныя імкнуцца абмежаваць

18–29-гадовыя

44%

30–49-гадовыя

33%

65 гадоў і старэйшыя

20%

Моладзь таксама часьцей выдаляе непажаданыя камэнтары:

18–29-гадовыя

47%

30–49-гадовыя

29%

50–64-гадовыя

26%

Таксама моладзь часьцей выдаляе свае імёны з фатаграфій:

18–29-гадовыя

41%

30–49-гадовыя

24%

50–64-гадовыя

18%

У параўнаньні з больш старэйшымі карыстальнікамі маладыя людзі не толькі больш уважліва да абароны асабістых дадзеных, але і, як правіла, менш давяраюць сацыяльным сеткам.

Не давяраюцьFacebook, MySpace і LinkedIn

18–29-гадовыя

28%

30–49-гадовыя

19%

50–64-гадовыя

14%

Мо сацыяльным сеткам не давяраюць, але ж працягваюць карыстацца. І той жа Facebook стаіць на першым месцы сьпісу 1000 самых наведвальных сайтаў.

Сьпіс, гэты, дарэчы, вельмі цікавы, бо дазваляе пабачыць, хто зараз сярод валадароў інтэрнэт-душаў. Прычым, тут ужо мы мае справу з глябальнай статыстыкай. Дык вось сярод лідэраў мы бачым згаданы ўжо Facebook з 540 млн. унікальных наведвальнікаў, Yahoo.com (490 млн.), Live.com (370 млн.), Вікіпэдыя (310 млн.) і MSN (280 млн.).

Дадзеныя аб наведвальніках зьбіраюцца з велізарнай колькасьці крыніцаў – Google Toolbar, Google Analytics і дасьледаваньняў іншых кампаній.

Любімы ў нашых краёх прытулак блогераў livejournal месьціцца на далёкім 140 месцы. Але не бяды, рэйтынг будзе абнаўляцца штомесяц, таму шанцы ў блогераў ёсьць – пішыце, і будзе вам.

Дарэчы, гуглаўскі сьпіс не адлюстроўвае ўсяе карціны, бо ў яго ня ўключаныя «сайты для дарослых», рэклямныя сеткі, дамэны, што хаваюць свой кантэнт ад незарэгістраваных карыстальнікаў і не загружаюцца належным чынам, а таксама некалькі сэрвісаў самой Google. Напрыклад, YouTube вы тут ня знойдзеце. Дзіўна, але факт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG