Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галіна Руднік: Мамін лягер згадваў і Салжаніцын


“Птушкі пералётныя”. Бабруйск, Менск, Бэрлін, Нью-Ёрк, Мюнхэн. Успаміны вэтэрана Радыё Свабода ў эфіры ад аўторка да суботы.





У сёньняшняй перадачы:

“Летам 1938-га мы атрымалі ня ліст, а нейкую пісульку ад мамы з просьбай прыслаць ёй цёплыя рэчы і што-небудзь зь ежы. Цёця цёплыя рэчы мусіла купіць, бо да нашых з мамай рэчаў у нас ня было доступу. А зь ежы адзінае, што можна было паслаць, то гэта баранкі-сушкі. Ці атрымала яна гэта ўсё, мы ніколі не даведаліся.

Яшчэ праз некалькі месяцаў мы атрымалі ліст ад мамы, дзе яна пісала, што знаходзіцца ў лягеры Сухабезводнае, працуе на лесапавале. (Лягер Сухабезводнае ўспамінае Александар Салжаніцын у сваёй кнізе "Архіпелаг ГУЛаг"). У канцы ліста была прыпіска: "Ня выкідайце гэты канвэрт." Цёця здагадалася, разьляпіла канвэрт. На ражках яго было напісана: "Судзілі тройкай. Восем гадоў".



Галіна Руднік: У сям’і камуніста нам сказалі, каб болей не прыходзілі

Галіна Руднік: “Колькі ворагаў народу аказалася на адной Пушкінскай вуліцы...”
Галіна Руднік: “У трыццаць сёмым мне было 7 гадоў...”
«Птушкі пералётныя». Прэм'ера да дня народзінаў Свабоды
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG