Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галіна Руднік: “Колькі ворагаў народу аказалася на адной Пушкінскай вуліцы...”


“Птушкі пералётныя”. Бабруйск, Менск, Бэрлін, Ню-Ёрк, Мюнхен. Успаміны вэтэрана Радыё Свабода ў эфіры ад аўторка да суботы.






У сёньняшняй перадачы:

У ноч з 14-га на 15-е красавіка 1938-га году мама мяне пабудзіла. Гляджу: у пакоі гарыць сьвет і нехта ў форме сядзіць за сталом. Перад ім гара лістоў і фатаграфіяў, і ён іх моўчкі пераглядае. Пачало сьвітаць. "Вы з дачкой мусіце пайсьці з намі." За дзьвярыма яшчэ адзін у форме НКВД. Мама апранула мяне ў нешта вельмі лёгкае, бо вясна ў тым годзе была цёплая. Як толькі мы выйшлі з пакою, на дзьверы наклалі сургучную пячатку. Бедная мая мамачка! Яна ж адразу мусіла зразумець, што гэта арышт. А мне было сем гадоў, і я нічога не разумела. Вывелі нас на нашу Пушкінскую вуліцу. Тут мы пабачылі, што мы не адны: амаль з кожнага дому ў нашым квартале вялі аднаго-двух чалавек у тым самым напрамку -- да будынку НКВД. Столькі ворагаў народу аказалася ў адным квартале на Пушкінскай вуліцы ў Бабруйску!

СЛУХАЦЬ:


Галіна Руднік: “У трыццаць сёмым мне было 7 гадоў...”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG