Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся суд над экс-кіраўніком дэпартамэнту Дзяржкантролю Грамовічам


21 траўня ў Беларускім ваенным судзе пачаліся слуханьні па крымінальнай справе, адным з 34 фігурантаў якой зьяўляецца былы дырэктар дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю Анатоль Грамовіч (у час зьдзяйсьненьня злачынства ён быў намесьнікам старшыні УКДБ па Берасьцейскай вобласьці і курыраваў мытню), а таксама 30 службовых асобаў мытні «Заходні Буг».


Усім ім выстаўлена абвінавачваньне па частцы 3 артыкулу 285 Крымінальнага кодэксу «Удзел у злачыннай дзейнасьці службовай асобы з выкарыстаньнем службовых паўнамоцтваў»).

У справе — некалькі соцень эпізодаў незаконнага перасоўваньня праз мытню «Заходні Буг» буйных партыяў тавараў. Паводле ацэнак сьледзтва, дзяржаве нанесеныя агульныя страты на суму звыш 30 мільярдаў рублёў.

Расьсьледаваньне менавіта гэтай крымінальнай справы аказалася апошнім, якое вяла старшы сьледчы Генэральнай пракуратуры Сьвятлана Байкова. 3 месяцы таму яна была затрыманая і зараз знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Судовыя слуханьні праходзяць у закрытым рэжыме.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG