Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мудраслоўе: Праца і лянота. Частка першая


Удзельнічае археоляг Ніна Здановіч Эфір 20 траўня 2010 году


Вячаслаў Ракіцкі: Ці заўсёды беларусы былі шчырымі ў тым, як выказваліся пра працу, пра ляноту? А можа, казалі адно, а рабілі іншае?

Ніна Здановіч: Кант некалі сказаў: «Калі настаўнік не жыве так, як вучыць, кінь яго — гэта падманны настаўнік». Што тычыцца народнай пэдагогікі, дык яна заснавана на дзеяньні па прыкладзе. Нас у нашай вялікай сям’і бацькі выхоўвалі прыкладам, не трацячы шмат слоў. Хіба што часам сыпалі прымаўкамі. Можа, і беларусам, як і ўсім людзям, хочацца, каб ўсё патрэбнае «з неба падала» — такой маннай нябеснай. Таму лёгкай настальгіяй пра гэта патыхае ад прыказкі «Пташка божая ня сее, ня жне, а сытаю бывае». Культуролягі ж сьцьвярджаюць, што чалавек па сваёй прыродзе істота лянівая, і толькі страх ды голад прымушаюць яго ўвесь час нешта рабіць, рухацца.



Праца і лянота:
«Што сьпіна зробіць, то рот схопіць»

Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца"

«Ня той харош, хто прыгож, а той харош, хто для дзела гож»

«Якая справа, такая і слава»

«Рабі так, каб сабак не дражніць і людзей не сьмяшыць»

«Маленькая птушка па зернейку клюе, і сыта бывае»

«Што цяжка здабыта, то будзе доўга жыта»

«Справа — не забава»

«Гора i труд усё ператруць»

«Ногі носяць, а рукі кормяць»

«Пакуль вочы — патуль свет, пакуль рукі — патуль хлеб»

«Кожнаму свая работа, кожнаму свая забота»

«Хто рана ўстае, таму Бог дае»

«Што ўмееш — за плячыма ня носіш»

«Той не памыляецца, хто нічога ня робіць»

«Ён і ўміраць часу ня знойдзе!»

«Не вялік муравей — ды горы варочае»

«Вучы гультая ня молатам, а голадам»

«Гультай горш калекі»

«У лянівага рукі не баляць»
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG