Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2009 годзе 20 беларусаў атрымалі статус уцекачоў у Польшчы


Poland - Polish national flag, undated
Poland - Polish national flag, undated

Пры гэтым 25 беларусам было адмоўлена ў прысваеньні гэтага статусу, а яшчэ адзін грамадзянін Беларусі сам закрыў працэдуру па атрыманьні статусу ўцекача.


У 2009 годзе больш за 10,5 тысяч замежнікаў зьвярнуліся да польскіх уладаў з просьбай прызнаць іх уцекачамі. Аднак пасьля разгляду спраў у судах гэты статус атрымаў толькі 131 чалавек. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на дырэктара дэпартамэнта міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы Марэка Шонэрта.

Паводле Шонэрта, разгляд заявы аб прызнаньні ўцекачом займае да шасьці месяцаў. Пры гэтым для чалавека, які не адпавядае патрабаваньням для наданьня гэтага статусу, існуе магчымасьць атрымаць «дадатковую абарону», што дазваляе на некаторы час затрымацца ў Польшчы. Знаходжаньне замежніка, які прэтэндуе на статус уцекача, штомесяц абыходзіцца польскай дзяржаве ў 1.100-1.200 злотых (да 300 эўра).

Замежнікі, якія атрымліваюць статус уцекача, маюць магчымасьць знаходзіцца ў спэцыяльных цэнтрах для бежанцаў або атрымліваць матэрыяльную дапамогу. Усяго ў Польшчы дзейнічае 19 цэнтраў для ўцекачоў, большасьць зь іх разьмешчаныя каля ўсходніх межаў краіны. У цэнтрах зьмяшчаецца каля 3,5 тысяч бежанцаў, сярод якіх па колькасьці лідзіруюць чачэнцы, на другім месцы — грузіны. Яшчэ каля 1,2 тысячы ўцекачоў атрымліваюць матэрыяльную дапамогу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG