Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьні ў Менску і Барысаве


Сёньня актывістаў кампаніі "Гавары праўду", якія прыйшлі да плошчы Перамогі з балёнікамі з лягатыпам кампаніі, ужо чакалі людзі ў цывільным і міліцыя.

Усіх 10 актывістаў пасадзілі ў мікрааўтобус сіняга колеру, праехалі на мікрааўтобусе квартал і вярнуліся практычна на ранейшае месца. Прастаяўшы некаторы час, мікрааўтобус рушыў у напрамку да Цэнтральнага РУУС Менску, паведамляе прэсавая служба кампаніі.

Таксама сёньня ў Барысаве затрыманыя два актывісты кампаніі "Гавары праўду".

Прадпрымальнік Міхаіл Васільеў разам са сваім паплечнікам мелі каля 10 сьцяжкоў, якія раздалі у парку за некалькі хвілін. Пасьля гэтага да іх падышлі супрацоўнікі міліцыі. Маёр міліцыі Барысаўкага РАУС Сяргей Гарэлік патлумачыў затрыманьне тым, што нібыта Міхаіл Васільеў раздаваў друкаваную прадукцыю.

Да месца інцыдэнту прыбыў рэдактар незалежнай газэты "Барысаўскія навіны" Анатоль Букас. Пасьля гэтага актывістаў кампаніі адпусьцілі без складаньня пратаколаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG