Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальніка затрымалі за сьцяжкі "Гавары праўду"


Прадпрымальніка з Барысава Міхаіла Васільева затрымалі ў гарадзкім парку за раздачу сьцяжкоў з надпісам "Гавары праўду".


Міхаіл Васільеў
меў каля 10 сьцяжкоў, якія раздаў у парку, дзе сёньня адзначаецца Першатравень, за некалькі хвілін. Пасьля гэтага да яго падышлі супрацоўнікі міліцыі.

Маёр міліцыі Барысаўкага РАУС Сяргей Гарэлік патлумачыў затрыманьне тым, што нібыта Міхаіл Васільеў раздаваў друкаваную прадукцыю.

Затрыманага прадпрымальніка цяпер трымаюць у Доме культуры на тэрыторыі парку. Міліцыя раіцца з кіраўніцтва, што рабіць з Міхаілам Васільевым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG