Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сіўчык: “Мяркую, што тайна запісвалі ня толькі Асіпенку”


Вячаслаў Сіўчык
Вячаслаў Сіўчык

Такую выснову зрабіў грамадзкі актывіст Вячаслаў Сіўчык, які прысутнічаў на сёньняшнім судовым паседжаньні па справе Мікалая Аўтуховіча.

Аўдыёзапіс размовы паміж фігурантам справы Ўладзімерам Асіпенкам і двума апэратыўнікамі МУС у камэры СІЗА на вул. Валадарскага, які тайна рабіўся з санкцыі Генэральнага пракурора Беларусі, Вячаслаў Сіўчык пракамэнтаваў так:

«Сёньня на працэсе пракурор зачытваў расшыфраваную стужку, там былі супярэчнасьці, таму прыйшлося двойчы зачытваць. А ў зьвязку з тым, што адпаведныя службы ня ўсю стужку паклалі на паперу, адвакат Асіпенкі запатрабавала, каб на працэсе была праслуханая ўся стужка цалкам. Яна была праслуханая, якасьць была ня надта добрая, аднак нават на слых адчувалася, што яна ня надта адпавядае аўтэнтычнаму аўдыёзапісу. Што да самой размовы (у якой узялі ўдзел палкоўнік Ціхіня, афіцэр, прозьвішча якога забыў, і Асіпенка), якая, як разумею, адбылася на Валадарцы, то
У мяне вялікае зьдзіўленьне выклікае тое, што яна была далучана да справы, хоць пра яе запіс і ня быў папярэджаны Асіпенка.
ў мяне вялікае зьдзіўленьне выклікае тое, што яна была далучана да справы, хоць пра яе запіс і ня быў папярэджаны Асіпенка. Але мы жывем у той краіне, якой жывем, і вельмі кепска, што такая прыватная размова можа выкарыстоўвацца супраць чалавека.

Я таксама думаю (у гэтым, дарэчы, многія перакананыя), што Асіпенка штодня меў такія размовы з афіцэрамі. Мне цікава, чаму толькі гэты запіс далучылі да справы. Была санкцыя на праслухваньне Асіпенкі, і яны запісвалі ўсё. Я ня думаю, што Асіпенка быў адзіным чалавекам, якога запісвалі. Па справе тады ішлі і Лявонаў, і Аўтуховіч і г. д. Таксама мяне сёньня ўразіў вярхоўны судзьдзя. Бо Асіпенка даручыў па гэтым эпізодзе выступіць свайму адвакату. Але ж судзьдзя вельмі рэзка закончыў судовае паседжаньне. Сідарэнка не выступала. Хаця яна прааналізавала ўсе тры вэрсіі запісу, якія існуюць у справе, і хацела пра гэта выступіць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG