Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 2 красавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ЗАДАЖДЖЫЦЬ...


....на некалькі дзён. Тэмпэратура: +7 — +11 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Гарадзенскім дзяржаўным музэі гісторыі рэлігіі падрыхтавана выстава “Пасха — сьвята сьвятаў”. На ёй прадстаўленыя 250 разнастайных велікодных яек.

Выстава велікодных яек у Музэі беларускай народнай культуры на філялягічным факультэце БДУ ў Менску.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1725 нарадзіўся італьянскі авантурнік, падарожнік і пісьменьнік Джакома Казанова, аўтар знакамітых мэмуараў, у якіх ён апісаў свой нялёгкі, але доблесны шлях спакусьніка і заваёўніка жаночых сэрцаў (пам. 1798).

У 1805 нарадзіўся знакаміты дацкі казачнік Ганс Хрыстыян Андэрсэн (пам. 1875).

У 1996 у Маскве Аляксандар Лукашэнка з Барысам Ельцыным падпісалі дамову пра ўтварэньне "Супольнасьці Беларусі і Расеі". З гэтага моманту афіцыйны Менск адзначае 2 красавіка Дзень яднання народаў Беларусі і Расеі, а па ўсёй Беларусі ў гэты дзень адбываюцца акцыі пратэсту супраць пагрозы незалежнасьці краіны.

У 2005 памёр папа рымскі Ян Павал ІІ.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Вялікая Пятніца. У хрысьціянскіх храмах у гэты дзень згадваюць сьмерць Ісуса Хрыста на крыжы, зьняцьце цела Збаўцы з крыжа і Яго пахаваньне.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "НЕ — саюзу, НЕ — акупацыі".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"На дзявятай гадзіне ўскрыкнуў Ісус моцным голасам: "Элоі, Элоі! ламма савахфані!", што азначае: "Божа, Божа Мой! чаму Ты Мяне пакінуў?".

Некаторыя, што стаялі тут, пачуўшы, казалі: вось, Ільлю кліча.

А адзін пабег, набраў у губку воцату і, насадзіўшы на кій, даваў Яму піць, кажучы: чакайце, паглядзім, ці прыйдзе Ільля зьняць Яго.

А Ісус, ускрыкнуўшы моцна, выпусьціў дух."


Эвангельле паводле Марка, 15:34-37
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG