Розьнічная цана на вагавы цукар складзе 2590 рублёў за 1 кг, на расфасаваны ў паліэтыленавыя альбо папяровыя пакункі – 2840 рублёў.
Рашэньне зацьверджанае пастановай Мінэканомікі №56 ад 23 сакавіка 2010 года. Дакумэнт прыняты па прапанове "Белдзяржхарчпрама" з улікам больш высокіх цэнаў у суседніх дзяржавах і ў мэтах паляпшэньня фінансавага стану цукраперапрацоўчых прадпрыемстваў.
Апошні раз цукар даражаў роўна месяц таму.