Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы суд над Янам Міхайлавым прызначаны на 26 сакавіка


Іван Міхайлаў
Іван Міхайлаў

1-га лютага суд Менскага раёну першы раз разглядаў крымінальную справу супраць Яна Міхайлава. Яго вінавацілі ў тым, што адхіляўся ад службы ў войску.


Хлопец казаў на судзе, што прасіў ваенкамат даць яму магчымасьць як верніку габрэйскай мэсіянскай суполкі служыць у рэзэрве. Але Міхайлаву адмовілі і прыцягнулі да крымінальнай адказнасьці.

Вайсковы камісар казаў “Свабодзе”, што хлопец займаўся апазыцыйнай дзейнасьцю і таму ня варты таго, каб ягонае пытаньне было разгледжана станоўча.

Суд пакараў Яна Міхайлава арыштам на 3 месяцы. За чатыры дні да заканчэньня тэрміну пакараньня хлопца вызвалілі пад падпіску пра нявыезд, бо ў абласным судзе прысуд прызналі незаконным.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG