Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Целы загіблых ў Расеі беларускіх турыстаў адправяць у Брэст спэцвагонам


Паводле МЧС Мурманскай вобласьці, целы чатырох беларускіх турыстаў, якія загінулі ў Мурманскай вобласьці падчас турыстычнага паходу, спэцвагонам адправяць з Мурманску ў Беларусь. Спэцвагон адправіцца ўвечары 13 сакавіка.

Пра гэта паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, трагедыя адбылася 8 сакавіка ў Лавазёрскім раёне Мурманскай вобласьці. У выніку сходу сьнежнай лявіны загінулі 4 беларускія турысты. Гэта кіраўнік групы Міхаіл Карпеш, Яўген Траскевіч, Дар’я Трацінская і Аляксандра Коўган.

Паведамляецца, што сваякі, якія прыляцелі ў Мурманск на апазнаньне, адправяцца ў Беларусь у тым жа спэцвагоне, у якім павязуць целы загіблых турыстаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG