Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цела аднаго з беларускіх турыстаў знойдзенае ў Мурманскай вобласьці


У Мурманскай вобласьці знойдзенае цела аднаго з берасьцейскіх турыстаў, пахаваных пад сьнежнай лявінай 8 сакавіка.


Нагадаем, што сёньня былі адноўленыя пошукі чатырох з шасьці беларусаў, якія 3 сакавіка выправілася ў пешы маршрут на лыжах па горным хрыбце Хібіны.

У сярэдзіне дня 8 сакавіка адбыўся сход сьнежнай лявіны, якая пахавала пад сабой двух хлопцаў і двух дзяўчат. Двум турыстам удалося ўратавацца. Спачатку яны спрабавалі самастойна знайсьці сваіх таварышаў, аднак урэшце вымушаныя былі зьвярнуцца па дапамогу.

Сёньня ратавальнікі паведамілі, што знайшлі аднаго мужчыну. Іншых падрабязнасьцяў пакуль няма.

У Мурманск ужо прыляцелі бацькі адной са зьніклых дзяўчат.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG