Лінкі ўнівэрсальнага доступу

179 прадстаўнікоў “Справядлівага сьвету”


Валеры Ухналёў, Анатоль Ляўковіч, Анатоль Лябедзька
Валеры Ухналёў, Анатоль Ляўковіч, Анатоль Лябедзька

179 чалавек вылучылі ва ўчастковыя выбарчыя камісіі партыйныя камітэты партыі левых “Справядлівы сьвет”. Пра гэта сёньня паведаміў “Свабодзе” сакратар ЦК гэтай партыі Валеры Ўхналёў.


Ухналёў сказаў, што гэта лічба можа нават і крыху павялічыцца, але меншай яна ўжо дакладна ня будзе. Найбольш актыўна ў левых прайшло вылучэньне ў Гомельскай вобласьці.

Каля 160 чалавек, і ўсіх праз збор подпісаў выбарцаў, вылучыла ва ўчастковыя камісіі незарэгістраваная дагэтуль партыя Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Пра гэта нашаму радыё паведаміў сёньня сустаршыня аргкамітэту ў стварэньні БХД Павал Севярынец.

Фармаваньне ўчастковых выбарчых камісіяў, а іх у краіне будзе каля 7000, пройдзе 8-10 сакавіка. Менавіта ўчастковыя камісіі праводзяць непасрэдны падлік галасоў выбарцаў.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG