Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Круглы стол” АГП няма дзе паставіць


Адміністрацыя гатэлю «Краўн-Плаза» ў апошні момант адмовіла арганізатарам заплянаванага на 4 сакавіка «круглага стала» на тэму нацыянальнай бясьпекі. Ініцыятарам імпрэзы патлумачылі, што з памяшканьнем здарылася «накладка».

На сайце Аб’яднанай грамадзянскай партыі адзін з анансаваных удзельнікаў сустрэчы Леў Марголін заявіў, што сытуацыя з «Краўн-Плаза» — тыповы прыклад таго, як у Беларусі палітычны кантроль распаўсюджваецца ня толькі на дзяржаўны, але і на прыватны сэктар.

Дагэтуль гатэль актыўна супрацоўнічаў з аналітычным цэнтрам «Стратэгія», Нацыянальным камітэтам Аб’яднаных дэмакратычных сілаў і АГП, якая гэтым разам выступала ў якасьці арганізатара мерапрыемства.

Кіраўніцтва АГП лічыць: гэткія беларускія рэаліі павінны падштурхнуць да роздуму іншых патэнцыйных інвэстараў, якія маглі б укладаць грошы ў Беларусь. Прынамсі, кожны, хто сюды прыйдзе, мусіць разумець: у яго наўрад ці будзе свабода, дэкляраваная беларускай Канстытуцыяй, затое абавязкова будзе куратар з КДБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG