Лінкі ўнівэрсальнага доступу

88 сьмерцяў ад сьвінога грыпу ў 2009 годзе


У 2009 годзе ў рэанімацыях Менску ад пнэўманіі памерлі 123 чалавекі, у 88 зь іх быў вірус A(H1N1).

Пра гэта паведаміў галоўны пазаштатны анэстэзіёляг-рэаніматоляг Камітэту па ахове здароўя Менгарвыканкаму Аляксандар Дзядзька.

Ён зрабіў такую заяву 22 лютага на канфэрэнцыі па выніках працы анэстезіёляга-рэанімацыйнай службы за 2009 год у Менску.

Паводле слоў Дзядзько, усяго летась у сталіцы з дыягназам “пнэўманія” было шпіталізавана 11 тыс. 550 чалавек. Гэта на 2225 выпадкаў больш, чым было ў 2008 годзе.

Дзядзько прызнаў, што на пачатку эпідэміі былі дапушчаныя некаторыя “арганізацыйныя пралікі”: адзначаўся дэфіцыт шэрагу неабходных супрацьвірусных прэпаратаў і мэдычнага абсталяваньня, а таксама дэфіцыт кадраў і нізкая эфэктыўнасьць іх працы.

Акрамя таго, маўляў, хворыя паступалі ў аддзяленьні рэанімацыі са спазьненьнем
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG