Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Бялыніччыне — пяцёра хворых на грып A/H1N1


Факт выяўленьня ў Бялыніцкім раёне Магілёўшчыны хворых на гэтак званы сьвіны грып прызнаў галоўны лекар мясцовага шпіталю Віктар Бубенка.

Захворваньні выявілі пасьля мэдычных досьледаў. У 20 цяжкахворых пацыентаў узялі саскобы сьлізістай абалонкі носа і глоткі. Як паказалі аналізы, пяцёра зь іх былі інфіцыраваныя вірусам грыпу A/H1N1.

Дагэтуль факты захворваньняў на высокапатагенны грып A/H1N1 прызнаваліся ў Магілёве, Бабруйску, а таксама Магілёўскім раёне. У Горацкім раёне ад пнэўманіі памерла мэдсястра. Паводле лекараў, у яе таксама быў выяўлены вірус «сьвінога грыпу». Афіцыйныя крыніцы гэты факт аднак не пацьвярджаюць. Усяго на Магілёўшчыне прызнаюцца трыццаць тры выпадкі захворваньняў на грып A/H1N1.

Што да пнэўманіі, то за дваццаць дзён лістапада на Магілёўшчыне на яе захварэлі 1885 чалавек. Пяцёра зь іх памерлі.

У Магілёве неўзабаве зьявіцца аддзяленьне для рэабілітацыі пацыентаў, перахварэўшых на пнэўманію. Такое рашэньне прынятае на паседжаньні кіраўнікоў мэдычных устаноў Магілёўшчыны. На ім мэдыкі абмяркоўвалі сытуацыю з захворваньнямі на вострыя рэсьпіраторныя вірусныя інфэкцыі, а таксама грып.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG