Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юлія Міхайлава ня ведае свайго статусу


Юлія Міхайлава
Юлія Міхайлава

Актывістка «Маладога фронту» Юлія Міхайлава дагэтуль ня ўпэўненая, адлічылі яе з вучобы ці не. Пэўнага адказу з боку адміністрацыі навучальнай установы няма.

1 лютага дзяўчына была на судзе над сваім братам Іванам, якога арыштавалі, абвінаваціўшы ва ўхіленьні ад вайсковай службы.

Дзяўчына была шакаваная прысудам і не магла стрымаць сьлёз. На наступны дзень яна патлумачыла ў настаўніцкай каледжу швачнай прамысловасьці прычыну адсутнасьці на занятках, але дырэктарка назвала гэта непаважнай прычынай. Юлія не даслухала далей і хутка выйшла за дзьверы.

10 лютага пасьля пэдагагічнай нарады першакурсьніцы паведамілі, каб яна забірала дакумэнты. Празь дзьве гадзіны дырэктарка ў размове з прадстаўніком БХК паведаміла, што, калі Юлія папросіць прабачэньня за грубыя паводзіны, то застанецца вучыцца.

Сёньня Юлія Міхайлава прыйшла ў каледж разам з маці, але дырэктаркі не было. Дзяўчына патлумачыла «Свабодзе», што маці пайшла на працу, а Юлія вырашыла не хадзіць на заняткі і паехала дадому. Заўтра яна прыйдзе ў каледж разам з бацькамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG