Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія каталікі зьбіралі дапамогу для гаіцянскіх дзяцей


У Менску адбылася дабрачынная акцыя каталіцкай царквы на карысьць дзяцей, якія сталі ахвярамі землятрусу на Гаіці.


24 студзеня на працягу ўсяго дня ў моладзевым цэнтры імя св. Яна Боска ў Менску прадстаўнікі рымска-каталіцкай царквы ладзілі дабрачынную акцыю на карысьць дзяцей, якія сталі ахвярамі землятрусу на Гаіці. Акцыя праводзілася на ўспамін сьвятога Францішка Сальскага, які зьяўляецца галоўным апекуном таварыства салезіянаў. Менавіта так вырашылі ксяндзы-салезіяне, якія працуюць у Менску. Для кожнага ахвярадаўцы ў гэты дзень у моладзевым цэнтры быў падрыхтаваны пачастунак.

Маргарыта Салынская, парафіянка, прадстаўніца суполкі «Адкрытыя сэрцы»: «Сёньня у касьцёле асьвячаецца мёд, і мы вырашылі частаваць ахвярадаўцаў блінамі з гэтым асьвечаным мёдам».

Натальля Калядка, парафіянка, прадстаўніца суполкі «Адкрытыя сэрцы»: «Для ахвярадаўцаў мы падрыхтавалі маленькія сувэніры – паштоўкі».

Вернікі прыходзілі ў моладзевы цэнтар імя св. Яна Боска цэлымі сем'ямі.

Чарга на атрыманьне пачастунку.

Ксёндз Ігар: «Дзеці – гэта будучыня краіны!»

Дзеці ў чаканьні прэзэнтацыі, падрыхтаванай прадстаўнікамі суполкі «Адкрытыя сэрцы».

Момант прэзэнтацыі

Усіх, хто ўваходзіў, сустракала Багародзіца.

Ксёндз Ігар гаворыць, што ахвяраваць сёньня можна было і ў касьцёле.

Людзей у зале з кожнай хвілінай рабілася ўсё больш.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG