Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каталіцкія сьвятары ладзяць дабрачынную акцыю для дзяцей Гаіці


Каталіцкія айцы-салезіяне ладзяць дабрачынную акцыю на карысьць дзяцей, якія сталі ахвярамі землятрусу ў Гаіці, паведамляе інтэрнэт-сайт catholic.by.

24 студзеня ў менскай парафіі Сьвятога Яна Хрысьціцеля, дзе працуюць ксяндзы-салезіяне, пройдзе дабрачынная акцыя. Цягам усяго дня — з 9:00 да 21:00 — у каталіцкім моладзевым цэнтры на вуліцы Пляханава, 28 кожны ахвочы зможа пачаставацца блінамі зь мёдам і скласьці свае ахвяраваньні для дзяцей Гаіці.

Як паведаміў інспэктар Усходняй акругі салезіянаў ксёндз Джузэпэ Пэліцары, у Гаіці загінулі трое салезіянаў і быў разбураны будаўнічы комплекс, дзе працавалі ксяндзы. Землятрус пахаваў пад руінамі школы больш за 200 дзяцей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG