Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы па электраэнэргіі працягнуцца


Сёньня ў Маскве Беларусь і Расея плянуюць працягнуць перамовы па электратранзыту. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на прадстаўніка расейскага экспартэра "Интер РАО ЕЭС".

Бакі абмяркоўваюць умовы пастаўкі электраэнэргіі з Расеі ў Беларусь у 2010 годзе, а таксама кошт яе транзыту ў краіны Балтыі і Калінінградзкую вобласьць. Папярэдні раўнд перамоваў адбыўся 12 студзеня ў Менску.

"Интер РАО" разьлічвае паставіць ў Беларусь у 2010 годзе да 5,5 мільярдаў кВт.г электраэнэргіі ў рамках дзейных доўгатэрміновых дамоваў. Аднак па ўмовах пастаўкі, цане і транзыту паміж бакамі застаюцца спрэчкі.

У мінулым годзе "Интер РАО "і "Белэнэрга" не ўзгаднілі ўмовы экспарту і транзыту на гэты год, і ў пачатку 2010 года Беларусь прыгразіла адключыць энергазабесьпячэньне Калінінградзкай вобласьці.

У сьнежні мінулага года віцэ-прэм'ер Расеі Ігар Сечын заявіў, што расейскіх энэргетыкаў непакояць выпадкі няўзгодненага транзыту электраэнэргіі атрыманай з трэціх краінаў, які ажыцьцяўляе беларускі бок праз тэрыторыю Расеі. У «Белэнэрга» гэтую інфармацыю абверглі. Гендырэктар «Белэнэрга» таксама заявіў, што Беларусь не пагражае Расеі адлучыць забесьпячэньне электраэнэргіяй спажыўцоў у Калінінградзкай вобласьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG