Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы па транзыту расейскай электраэнэргіі пачнуцца 12 студзеня


Беларускі бок атрымаў прапановы, у якіх Расея згаджаецца на "нязначнае" павелічэньне кошту перадачы сваёй электраэнэргіі праз Беларусь.


Канцэрн "Белэнэрга" і расейская кампанія "Інтэр РАТ ЕЭС" плянуюць 12 студзеня правесьці перамовы пра умовах камэрцыйных паставак праз Беларусь у Калінінградзкую вобласьць і краіны Балтыі расейскай электраэнэргіі.

Прадстаўнікі прадпрыемства Апэратыўнага дыспэтчарскага ўпраўленьне, якое ўваходзіць у Белэнэрга, паведамілі: беларускі бок атрымаў прапановы, у якіх Расея згаджаецца на "нязначнае" павелічэньне кошту перадачы сваёй электраэнэргіі праз Беларусь.

Расейцы не ўзгаднілі зь беларускім бокам умовы транзыту электраэнэргіі на 2010 год. Афіцыйны Менск настойвае, каб Масква больш плаціла за электрычную энэргію, якая ідзе празь Беларусь.

У Маскве цьвердзяць: Менск спачатку прапанаваў падвысіць цану транзыту амаль у 2,5 разы, а адразу пасьля Новага году – яшчэ на столькі ж. Экспэрты тлумачаць такое вялікае падвышэньне жаданьнем Беларусі скарыстаць зручны момант і падзарабіць дадатковыя грошы. Выгоднай для Менску стала сытуацыя з закрыцьцём ад 1 студзеня 2010 г. Ігналінскай атамнай станцыі. Цяпер краіны Балтыі, найперш Літва, адчуваюць дэфіцыт энэргіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG