Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для Масквы і Менску неба стала адзіным


Дзьмітрый Мядзьведзеў, Аляксандар Лукашэнка
Дзьмітрый Мядзьведзеў, Аляксандар Лукашэнка
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў падпісаў фэдэральны закон аб ратыфікацыі пагадненьня зь Беларусьсю пра сумесную ахову зьнешняй мяжы так званай саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы і стварэньне адзінай рэгіянальнай сыстэмы супрацьпаветранай абароны.

Пра гэта сёньня паведаміла прэсавая служба Крамля.

Масква «прабівала» адзіную сыстэму супрацьпаветранай абароны не адзін год. І, як адзначаюць экспэрты, у рэшце рэшт яна прымусіла Аляксандра Лукашэнку аформіць становішча, якое ўжо існавала дэ-факта, дакумэнтальна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG