У Новалукомлі чакаюць прыезду кітайскіх рабочых — менавіта яны будуць узводзіць новы энэргаблёк магутнасьцю 450 МВт. Гэта прадугледжана ўмовамі так званага «зьвязанага» крэдыту, згодна зь якімі Кітай ня толькі выдаткоўвае сродкі на будаўніцтва, але й прысылае на будоўлю сваіх спэцыялістаў ды абсталяваньне.
Мясцовыя жыхары незадаволеныя: у самім Новалукомлі, дзе месьціцца ДРЭС, і асабліва ў райцэнтры Чашнікі — досыць вялікае беспрацоўе. Людзі спадзяваліся працаўладкавацца хоць на час будаўніцтва, а цяпер такіх пэрспэктываў няма.
Пэўныя пытаньні зьяўляюцца і ў работнікаў ДРЭС: чаму электрастанцыю ўзяліся мадэрнізаваць, не зважаючы на тое, што да 2016 году заплянавана ўвесьці ў дзеяньне ўласную АЭС?
9-ты энэргаблёк, паводле папярэдніх дамоўленасьцяў, пабудуюць да 2015 году. На цяперашні момант на Лукомскай ДРЭС іх восем, апошні быў запушчаны ў 1974-м годзе, а самы першы — яшчэ ў 1969-м.
Састарэлае абсталяваньне электрастанцыі неаднойчы было прычынай буйных аварый, апошняя зь якіх здарылася летась 25 чэрвеня. Калі сапсаваўся адзін з электрагенэратараў, праца ўсёй станцыі была часова прыпыненая, а забесьпячэньне пацярпелых раёнаў электрычнасьцю пераклалі на іншыя электрастанцыі.
Магутнасьць Лукомскай ДРЭС складае больш як 30% ад магутнасьці ўсёй беларускай энэргасыстэмы. Але сёлета яна скараціла выпрацоўку электраэнэргіі на 22,2%. Паводле афіцыйных зьвестак, гэта зьвязана са зьніжэньнем спажываньня электраэнэргіі — праўда, не ўдакладняецца, што перадусім за кошт спыненьня вытворчасьці ў крызісных умовах. А таксама з павелічэньнем імпарту электраэнэргіі — купляць яе часам выгадней, чымсьці вырабляць унутры краіны.
Мясцовыя жыхары незадаволеныя: у самім Новалукомлі, дзе месьціцца ДРЭС, і асабліва ў райцэнтры Чашнікі — досыць вялікае беспрацоўе. Людзі спадзяваліся працаўладкавацца хоць на час будаўніцтва, а цяпер такіх пэрспэктываў няма.
Купляць электраэнэргію часам выгадней, чым вырабляць унутры краіны