У некаторых раёнах Беларусі адключана электраэнэргія, паведамляе Інтэрфакс.
У Міністэрстве ў справе надзвычайных сытуацыях паведамілі, што прычыны выключэньня электрагенэратара ўдакладняюцца.
Першы намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Эдуар Таўпянец паведаміў , што “уведзенае часовае абмежаваньне на спажываньне электрычнай энэргіі”.
Чыноўнік запэўніў, што сур’ёзных праблемаў узьнікнуць не павінна: “Няма ніякай панікі, сытуацыя пад кантролем”
Электрычнасьці няма ў некаторых населеных пунктах Берасьцейскай, Гарадзенскай, Менскай абласьцях і Менску.
Інтэрфакс са спасылка на прадстаўніка Міністэрста энэргетыкі перадае, што Лукомльская ГРЭС “аднаўляе выпрацоўку энэргіі”. Той самы суразмоўца зазначыў, што прычыны аварыі дагэтуль невысьветленыя.