Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Псыхічна хворы напаў на Бэрлюсконі


Прэм'ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі быў адвезены ў шпіталь з разьбітымі да крыві вуснамі пасьля інцыдэнту на плошчы ў Міляне.

Прадстаўнік прэм'ер-міністра паведаміў, што на Бэрлюсконі, які зьбіраўся выступаць перад тысячамі ягоных прыхільнікаў, адбыўся напад, і што яго адразу ж адвезьлі ў шпіталь, каб апрацаваць рану. Спачатку паліцыя заяўляла, што малады чалавек ударыў прэм'ера ў твар, але пазьней стала казаць, што чалавек мог кінуць нейкі прадмет у прэм'ера з блізкай адлегласьці. Мясцовыя інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць, што гэты чалавек затрыманы.

Італьянскія СМІ паведамляюць, што на Бэрлюсконі напаў Масіма Тарталья, які пакутуе на псыхчныя растройствы. Да яго выклікалі псыхіятара.



На сайце ВВС відэа здарэньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG