Лінкі ўнівэрсальнага доступу

57 працэнтаў расейцаў не разумеюць мэтаў “саюзнай дзяржавы”



Такую лічбу атрымаў Усерасейскі цэнтар вывучэньня грамадзкай думкі (ВЦИОМ) падчас апытаньня 5-6 сьнежня ў 140 населеных пунктах Расеі.

Сярод апытаных 19 працэнтаў лічаць галоўнай мэтай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі “ўзмацненьне і працьвітаньне дзьвюх дзяржаваў”, 13 працэнтаў – “аднаўленьне гістарычнай еднасьці народаў”, 7 працэнтаў – “разьвіцьцё эканомікі, бізнэсу”, 4 працэнты – “узмацненьне вайсковай магутнасьці”, і па два працэнты – “падтрымку Беларусі” і “супольнае супрацьстаяньне Захаду”.

Як правіла, расейцы лічаць, што стварэньне расейска-беларускай саюзнай дзяржавы ідзе павольна і неэфэктыўна – 37 працэнтаў, 19 працэнтаў лічаць, што сытуацыя зайшла ў тупік, 10 працэнтаў лічаць гэты працэс пасьпяховым, а 34 працэнты ня здолелі адказаць на пытаньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG