Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брусэль абяцае беларусам бязьвізавы рэжым. Але ня хутка


Сёньня ў Брусэлі праходзіць сустрэча кіраўнікоў МЗС краін-удзельніц ініцыятывы “Ўсходняе партнэрства”. Да гэтай падзеі прымеркаваны артыкул эўракамісара ў справах гандлю і эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва Бэніты Фэрэра-Вальднэр, апублікаваны сёньня інтэрнэт-рэсурсам “Беларускія навіны”.

Спадарыня Фэрэра-Вальднэр піша, што з гонарам можа назваць сябе маці “Усходняга партнэрства” і кажа пра першыя посьпехі ініцыятывы.

“На двухбаковым узроўні мы рухаемся да ажыцьцяўленьня нашага абяцаньня краінам “Усходняга партнэрства” – правесьці перамовы наконт пагадненьня аб асацыяцыі з усімі краінамі партнэрамі, калі пры гэтым будуць выкананыя ўсе неабходныя ўмовы. Мы таксама працуем над тым, як можна інтэнсыфікаваць і лепей адаптаваць нашую дапамогу для выкананьня гэтых умоваў. Пагадненьні аб асацыяцыі значна пашыраць аб’ём нашага супрацоўніцтва і ўключаць далёка ідучыя палажэньні аб свабодным гандлі. Мы ўжо вядзем перамовы з Украінай, а ў пачатку студзеня 2010 года пачнём перамоўны працэс з Малдовай”,-- піша Бэніта Фэрэра-Вальднэр.

Апрача іншага яна зазначае, што Брусэль паставіў мэту палегчыць магчымасьці для грамадзян Беларусі падарожнічаць у Эўразьвяз, спачатку шляхам спрашчэньня візавага рэжыму, а ў доўгатэрміновай пэрспэктыве – увядзеньне бязьвізавага рэжыму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG