Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Шкада, што я не давучылася: вы б усе сядзелі і пяткі мне лізалі!”


Russia -- Stationary phone set . Moscow - 23mar2007
Russia -- Stationary phone set . Moscow - 23mar2007

Агляд тэлефанаваньняў за панядзелак, 7 сьнежня. У сёньняшніх “Званках на Свабоду” слухачы згадваюць урокі экс-прэзыдэнта ЗША Буша, вінавацяць у пермскай трагедыі прэзыдэнта Расеі Мядзьведзева, крытыкуюць і бароняць прэзыдэнта Беларусі Лукашэнку, разважаюць пра важнасьць нацыянальнай самаіндэнтыфікацыі.

У большасьці званкоў сёньняшняй аўдыёпошты так ці інакш закранаецца тэма стаўленьня да прэзыдэнтаў — Беларусі, Расеі, Злучаных Штатаў. Вось водгук на трагедыю ў Пермі, дзе ў выніку пажару ў начным клюбе загінула больш за сотню чалавек.

Спадар: “Мядзьведзеў кажа: трэба жорстка пакараць уладальнікаў начнога клюбу за тое, што недагледзелі. У такім выпадку за тэракты, за непадрыхтаванасьць да стыхійных няшчасьцяў, за злоўжываньні міліцыі, вайскоўцаў і чыноўнікаў і шмат за што іншае трэба пакараць самога Мядзьведзева. Прэзыдэнта Расеі неаднаразова папярэджвалі пра правапарушэньні ў ягонай краіне”.

Дарэчы, злоўжываньняў хапае ня толькі ў расейцаў. Водгук спадара Зіноўева на гвалтоўныя выкраданьні маладых беларускіх актывістаў:

Спадарыня: “Яшчэ падчас праўленьня Буша ў адным з гарадоў ЗША мужчына, надзеўшы маску Буша, стаў на рукі і каленкі, прывязаў ззаду падушку, на якой быў надпіс “Калі хочаш, бі”. Нехта проста сьмяяўся, а нехта і даваў высьпятка. За падобную акцыю ў адносінах да Лукашэнкі можна атрымаць 5 гадоў турмы. Тут відавочная розьніца паміж прэзыдэнтам, якога абралі на чэсных выбарах, і Лукашэнкам, які фальсыфікуе выбары на сваю карысьць”.

А зараз — амэрыкана-беларускія паралелі.

Спадар: “Наконт Дашкевіча — падобна да захопу іншых маладафронтаўцаў і зьяўляецца супрацьапазыцыйнай апэрацыяй, дзяржзлачынствам. А таму што гэта з дазволу ўлады, то пры зьмене рэжыму за само санкцыянаваньне такіх захопаў трэба будзе караць”.

Аднак зусім ня ўсе слухачы “Свабоды” гэтаксама крытычна ставяцца да беларускага кіраўніка. У яго ёсьць і свае “адвакаты”.

Спадар: “Вось я гляджу: царкі сын (гэта эпапэя Мікалая ІІ) падчас уезду ў Тамбоўскую губэрню падарыў інкруставанае яйка свайму Боцману. Вось цікава, калі Лукашэнка будзе сыходзіць з пасады, падорыць Лукашэнка Коля нейкі электрамабіль нейкаму шараговаму салдату?”

Ну, што і як адкажаце, шаноўнае спадарства? Завяршаем “прэзыдэнцкі”, так бы мовіць, блёк наступным званком.

Спадарыня: “Я з гарачкі заўсёды званю на “Свабоду”. Дыктатар. Вось Сталін быў дыктатар. А ў нас няма дыктатарства. Лукашэнка на вас — нуль увагі. Што вы ўжо на прэзыдэнта гаворыце? Што вы ўжо брэшаце? Караван ідзе, а дзяржава ў нас разьвіваецца. Да нас прыяжджаюць, глядзіце, італьянцы з краін усялякіх, паважаюць нашую дзяржаву, пазналі паўсюль. А вы сабе там усё брэшаце! Выбачайце за беларускае слова! Ах, гэта калгасны ўрад у нас! Графскага саслоўя вы, бачыце! Проста цьфу, агідна вас слухаць. Шкада што я не давучылася да прэзыдэнта: вы б у мяне ўсе сядзелі і пяткі лізалі! Я б вас усіх паслала ў Сыбір!”

І напрыканцы — развагі спадара Андруся зь Менску.

Спадар: “Праз адсутнасьць культуры роднай не падымецца эканоміка даволі высока, менавіта самастойная эканоміка, беларуская, родная, нацыянальная. Мы як прыдатак расейскі. Чаму так адбываецца? Самаідэнтыфікацыя. Без самаідэнтыфікацыі народ ня можа стаць народам. Стане народ народам — будзе эканоміка і добрае жытло. Паглядзіце на братоў-славянаў: чэхаў, палякаў. Вось уздым эканомікі — у іх ёсьць самаідэнтыфікацыя”.

Нагадваем: тэлефон “Свабоды” ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для смс-паведамленьняў: +375 29 391-22-24. Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG