Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хамайду трымалі, пакуль усё не перачыталі


Барыс Хамайда
Барыс Хамайда

Распаўсюдніка незалежнай прэсы Барыса Хамайду трымалі ў пастарунку, пакуль супрацоўнікі міліцыі не перапісалі назвы ўсіх выданьняў і выдавецтваў.

Паводле спадара Хамайды, у дачыненьні да яго самога ніякіх пратаколаў не складалі. Гадзіну міліцыянты раіліся, што зь ім рабіць, і яшчэ гадзіну пераглядалі друкаваную прадукцыю распаўсюдніка — газэту “Наша Ніва”, часопіс “ARCHE”, кнігі па гісторыі Беларусі. Асаблівую ўвагу супрацоўнікаў міліцыі прыцягнула кніга Ўладзімера Падгола “Поцелуй Президента в разные места” — зборнік цытат з прамоваў Аляксандра Лукашэнкі яны ня толькі пагарталі, але й пачыталі асобныя старонкі.

Пасьля таго, як апазыцыянэра адпусьцілі зь міліцыі, ён ізноў пайшоў туды, дзе яго затрымалі — да так званага “сіняга дому” на вуліцы Леніна, дзе ён штодня распаўсюджвае незалежныя выданьні.

Сёньняшняе затрыманьне Барыса Хамайды — ужо другое на гэтым тыдні. Заўчора ён правёў у пастарунку тры з паловай гадзіны.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG