Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2000 даляраў у месяц? Не пры існуючым ладзе


Зьміцер Бабіцкі<br />&nbsp;
Зьміцер Бабіцкі<br />&nbsp;

&ldquo;Беларусь трэба адкрыць для інвэстараў&rdquo;. Пра гэта заявіў старшыня праўленьня Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч 11&nbsp;лістапада на&nbsp;сэмінары Палаты прадстаўнікоў. Пракаповіч таксама заявіў, што праз 10&nbsp;гадоў Беларусь можа выйсьці на&nbsp;сярэднеэўрапейскі ўзровень жыцьця, зь&nbsp;сярэднім заробкам 2000&nbsp;даляраў. Наколькі рэалістычныя гэтыя пляны? Ці&nbsp;створаныя ўмовы для хуткага эканамічнага росту і&nbsp;прытоку інвэстыцыяў? На&nbsp;гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Зьміцер Бабіцкі.

Цыганкоў: “Ёсьць усе магчымасьці, каб на працягу бліжэйшых дзесяці гадоў Беларусь выйшла на сярэднеэўрапейскі ўзровень жыцьця насельніцтва. Па заработнай плаце гэта — не менш як $2 тысячы ў эквіваленце”, — заявіў Пракаповіч. — Зрабіць гэта неабходна за кошт забесьпячэньня штогадовага эканамічнага росту на 10—12 працэнтаў, павышэньня эфэктыўнасьці працы, выхаду на дадатнае сальда замежнага гандлю”. Пры любых варыянтах разьвіцьця падзеяў — аптымістычным, пэсымістычным — ці рэальна дасягнуць такія паказьнікі?

Бабіцкі: Тэарэтычна гэта можа быць рэальным. Можна забясьпечыць такі рост і “гвалтоўнае” павышэньне заробку. Напэўна, былі такія прыклады ў гісторыі пераўтварэньняў постсацыялістычных краінаў — Славеніі, напрыклад. Але для гэтага патрэбна палітычная воля і рашучасьць правесьці “пякельную” лібэралізацыю па ўзоры эстонскай. Але для гэтага трэба вельмі шмат чаго зьмяніць у дзяржаве і пры існуючым палітычным і эканамічным ладзе ў дзяржаве гэта немагчыма.

Добра, што кіраўнік Нацбанку кажа такія словы, але гэта словы банальныя, з падручніка па эканамічнай тэорыі.
Акрамя таго, ёсьць аб’ектыўныя дэмаграфічныя, сацыяльныя тэндэнцыі, якія назіраюцца ў нашых грамадзтве апошнія гады, і іх будзе цяжка пераламіць нават самымі лібэральнымі рэформамі. Напрыклад, за час кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі штогод насельніцтва Беларусі памяншаецца на адзін раён. Такую тэндэнцыю пераламаць вельмі складана.

Цыганкоў: “Нам трэба адкрыць краіну для інвэстыцый, замежных і ўнутраных”, — сказаў Пётр Пракаповіч. Ці могуць інвэстыцыі вырашыць праблему эканамічнага росту і разьвіцьця?

Бабіцкі: Вядома, інвэстыцыі — гэта вельмі істотная рэч, гэта тое, што непасрэдна ўплывае на рост прадукцыйнасьці працы. Безумоўна, добра, што кіраўнік Нацбанку кажа такія словы, але зноў-такі гэта словы банальныя, з падручніка па эканамічнай тэорыі.

Усім зразумела, што гэта трэба рабіць. Пытаньне — чаму дагэтуль ня робіцца? На двары 21 стагодзьдзе, а мы зноў узгадваем пра інвэстыцыі. І добра, што ідзе акцэнт ня толькі на замежныя, але і ўнутраныя інвэстыцыі. Бо эканамічнае разьвіцьцё ў асноўным абапіраецца ў першую чаргу на ўнутраныя сродкі. І нават не на прыцягненьне новых інвэстыцыяў, а захаваньне тых, якія ёсьць. Каб інвэставалі тыя, хто ўжо працуюць.

А што адбываецца ў Беларусі апошнія 15 гадоў? У нас была міграцыя інвэстыцыяў, міграцыя прадпрымальнікаў, якія пераводзілі свае бізнэсы за межы Беларусі. І цяпер, напрыклад, расейцы ўкладаюць у Польшчу, зь якой яны нібыта не сябруюць, у разы больш інвэстыцыяў, чым у Беларусь, зь якой яны нібыта сябруюць.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG